BE RU EN
rss facebook twitter

«Саўбелія» прысвяціла газетны разварот сітуацыі з Вольгай Класкоўскай

14.10.2013
«Саўбелія» прысвяціла газетны разварот сітуацыі з Вольгай Класкоўскай
Маці Вольгі даводзіць: яе дачка стала палітычнай закладніцай

У суботнім нумары «Советской Белорусіі» цэлы разварот быў прысвечаны сітуацыі з Вольгай Класкоўскай. Больш месца заняла толькі прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі, нагадвае “Наша ніва”.

Матэрыял «Грымасы шведскага правасуддзя» аформлены ў выглядзе ліста маці Вольгі, Людмілы Класкоўскай.

«Вось яна, ювенальная інквізіцыя ў дзейнасці, і ўжо зразумела, з якімі наступствамі. І менавіта гэтыя прынцыпы разам з іншымі хочуць сёння навязаць еўрапейцы ў краінах СНД, тым самым пераўтвараючы родных бацькоў у інкубатар па вытворчасці дзяцей», - абураецца яна.

«Ці можа чытач уявіць, што ў краінах СНД, у нашай Беларусі, якую так узмоцнена праклінае шведская прэса, паліцыя апоўначы вывозіць маці ад немаўляткі, кідае яе ў загарадным лясочку, да таго ж з 11-гадовай дзяўчынкай?

Да чаго гэта я? Ах да! Пра гуманнасць і выкананне правоў чалавека ў Скандынавіі, якую многія лічаць апорай талерантнасці і павагі да асобы. Нават казкі Пушкіна - «…і кідае яе на з'ядзенне валкам» - не здаюцца фантазіяй класіка. Дарэчы, вакол Стакгольма, у прыгарадных лясах, шмат валкоў і напады на людзей не рэдкасць», працягвае яна.

Абвіначваючы шведскіх журналістаў балюча глядзець, як цынічна хлусяць, якія лічаць сябе змагарамі за ідэалы і «еўрапейскія каштоўнасці», -
Людміла Класкоўская прыходзіць да высновы: «справа Вольгі - гэта не «бытавуха», яна стала палітычным закладнікам».

«Яна трапіла за краты па карупцыйнай змове чыноўнікаў і паліцэйскіх, — падсумоўвае яна. — Гэта помста «рускай», як там называюць усіх выхадцаў з краін СНД, якая паўстала супраць сістэмы!».

Стакгольмскі суд прызнаў грамадзянку Беларусі Вольгу Класкоўскую вінаватай у замаху на забойства свайго мужа Гёкана Безгіна і прыгаварыў яе да васьмі гадоў турэмнага зняволення. Па рашэнні суда Вольга Класкоўская таксама павінна выплаціць грашовую кампенсацыю Безгіну ў памеры 110 тысяч шведскіх крон.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео