BE RU EN
rss facebook twitter

У Каўнасе даследчыкі вызначылі лепшых з найлепшых

13.10.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
У Каўнасе даследчыкі вызначылі лепшых з найлепшых
Беларуская супольнасць даследчыкаў ўпершыню ўзнагародзіла сваіх калегаў за лепшыя навуковыя публікацыі ў сацыяльна-палітычнай, гуманітарнай і гістарычнай сферы.

 Узнагароджанне прайшло 12 кастрычніка ў Каўнасе, падчас правядзення там III Кангрэса даследчыкаў Беларусi.

Як паведамілі вядучыя цырымоніі ўзнагароджання - сацыёлаг Аляксей Ластоўскі і філосаф Ігар Бабкоў, - на жаль кангрэс пакуль не дарос да ўручэння прэміі ў намінацыі "фізіка цвёрдых тэл", аднак той факт, што ўзнагароды за лепшыя навуковыя публікацыі ўручаюцца - ужо вялікі крок наперад. Аляксей Ластоўскі патлумачыў, што прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўлены ў трох намінацыях: сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія), гуманітарныя навукі (філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства) i гісторыя.

У кожнай намінацыі былі створаны экспертныя рады, у якія ўвайшлі каля 10 спецыялістаў. Яны і займаліся адборам прэтэндэнтаў на ўзнагароды. А канчатковае вызначэнне лаўрэатаў адбылося непасрэдна на кангрэсе прыкладна за гадзіну да цырымоніі ўзнагароджання. Як растлумачылі вядучыя, прэмія складаецца з ганаровай граматы, статуэткi і грашовай суммы, якая не разгалошваецца.

Лаўрэата ў намінацыі "гісторыя" выйшаў аб'яўляць гісторык, прафесар Алесь Смалянчук . Ён адзначыў высокі ўзровень Гарадзенскай школы гістарыяграфіі - з сямі намінантаў на прэмію чатыры работы належалі прадстаўнікам менавіта гэтай школы. Алесь Смалянчук таксама звярнуў увагу на выкарыстанне ў навуковых працах новых метадаў гістарычных даследаванняў. Напэўна, найбольш удала іх ужыць атрымалася гісторыку Дзянісу Лісейчыкаву ў працы: "Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг. ". Менавіта ён і стаў лаўрэатам прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў галіне гісторыі.

У сферы гуманітарных навук лаўрэата аб'яўляў прафесар Брандайскага ўніверсітэта Курт Вулхайзер. Ён прызнаўся , што быў уражан высокім узроўнем публікацый. У выніку пераможцам тут стаў Ігар Запрудскі з кнiгай "Па дарозе на Парнас: атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ ст.". Як ахарактарызаваў гэтую працу Курт Вулхайзер : "Гэта свежы погляд на такую з'яву, як літаратурная містыфікацыя ".

Падчас аб'яўлення лаўрэатаў у намінацыі "сацыяльна -палітычныя навукі", дырэктар інстытута "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч распавёў, што ў рамках экспертнай рады пры вызначэнні пераможца паўстала відавочнае супрацьстаянне паміж сацыёлагамі і палітолагамі. Але сацыёлагі перамаглі. Лаўрэатамі прэміі сталі Ірына Лашук i Аксана Шэлест за артыкул "Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практык беларускіх палякаў".

Як паведамiла на цырымоніі ўзнагароджання Аксана Шэлест, адзначаная экспертамі праца - гэта частка кнігі пра беларускіх палякаў. Кнігі, якую даўно плануецца апублікаваць і якая калі-небудзь усё ж такі будзе надрукаваная. Пры гэтым Аксана Шэлест звярнула ўвагу на пазітыў, які ўсяляе сам факт з'яўлення такой прэміі для беларускіх даследчыкаў і выказала ўдзячнасць арганізатарам, якiм прышлося прыкласці масу намаганняў, каб дадзеная ўзнагарода з'явілася.

Варта адзначыць , што ў з'яўленне прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі , як і ў арганізацыю самага кангрэса , значны ўклад унёс Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео