BE RU EN
rss facebook twitter

Саюз беларускіх пісьменнікаў уступіўся за Логвінава

12.10.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Саюз беларускіх пісьменнікаў уступіўся за Логвінава
Сакратарыят СБП прыняў заяву наконт пазбаўлення ліцэнзіі выдавецтва "Логвінаў".

"Падобнае рашэнне аб прыпыненні дзейнасці ліцэнзіі выглядае ідэалагічна матываваным. У гэтым нам бачыцца ўзмацненне кантролю над недзяржаўнымі выдавецтвамі і далейшае падпарадкаванне інфармацыйнай прасторы дзяржаўнай цэнзуры, што і адлюстравана ў новым Указе Прэзідэнта  № 456 ад 7 кастрычніка 2013 года, які ўносіць змяненні ў парадак вытворчасці друкаванай і паліграфічнай прадукцыі. Уціск і абмежаванні ў галіне друку і выдавецкай справы закранаюць фундаментальныя дэмакратычныя правы і свабоды грамадзянаў Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў заяве СБП.  

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” далучаецца да заяваў беларускіх і замежных грамадскіх арганізацый у абарону выдавецтва І.П. Логвінаў і настойліва заклікае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адмяніць рашэнне аб пазбаўленні І.П. Логвінава выдавецкай ліцэнзіі.

Нагадаем, прыватнае выдавецтва "Логвінаў" пазбаўляюць ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць "у сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні", што, на думку Міністэрства інфармацыі, выразілася ў выданні альбома "Прэс-фота Беларусі — 2011".

У ліcтападзе 2012 года фотаальбомы "Прэс-фота — 2011" былі канфіскаваны ў фатографаў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча на пагранічным пераходзе "Каменны Лог" Ашмянскім аддзяленнем мытні і перададзены ў КДБ. Да ацэнкі зместу альбомаў КДБ прыцягнула экспертную камісію на чале з начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама Паўлам Скрабко. Камісія прыйшла да высновы, што ў альбоме "ўтрымліваюцца наўмысна скажоныя выдумкі аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і зневажаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь". Справа была накіравана ў Ашмянскі раённы суд, які ў красавіку гэтага года прызнаў фотаальбом "Прэс-фота Беларусі — 2011" экстрэмісцкім.

Незалежнае выдавецтва "Логвінаў" існуе з 2000 года. Займаецца выданнем сучаснай беларускай літаратуры, навуковай літаратуры па гуманітарных дысцыплінах, перакладамі на рускую і беларускую мовы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео