BE RU EN
rss facebook twitter

Шведская пісьменніца Эва Суса прэзентуе кнігу для дзяцей у Мінску

11.10.2013
Шведская пісьменніца Эва Суса прэзентуе кнігу для дзяцей у Мінску
Эва Суса сустрэнецца з маленькімі чытачамі кнігі “Снежны чалавек”.

Эва Суса (Eva Susso) — аўтар некалькіх шырока вядомых у Швецыі серый кніг для дзяцей і падлеткаў. Нарадзілася ў 1956 годзе ў Гётэборгу. Першую кнігу для дзяцей выдала ў 1995 годзе. Нядаўна новая кніга Эвы Суса “Снежны чалавек” выйшла па-беларуску ў перакладзе Алесі Башарымавай. Выданне стала першым у дзіцячай серыі “Каляровы ровар”, заснаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Гэтая кніга — простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздоблена мастаком Бэнджамэнам Шо — адным з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі, паведамляе прэс-служба СБП.

13 кастрычніка (нядзеля) Эва Суса сустрэнецца з маленькімі чытачамі і іх бацькамі ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі (К. Лібкнехта, 98). Пачатак сустрэчы ў 12.00. Вядучая імпрэзы — беларуская пісьменніца, казачніца, аўтарка некалькіх кніг для дзяцей Алена Масла.

У панядзелак, 14 кастрычніка, у 12.00 адбудзецца прэзентацыя “Снежнага чалавека” ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага (пр-т газеты "Праўда", 20; ст. м. Пятроўшчына). У сустрэчы возьмуць удзел аўтар кнігі Эва Суса, а таксама Алена Масла.

Уваход на абедзве імпрэзы вольны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео