BE RU EN
rss facebook twitter

Андрэй Пачобут выдаў кніжку пра Лукашэнку

09.10.2013
Андрэй Пачобут выдаў кніжку пра Лукашэнку
Кніга гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута "Сыстэма Беларусь" выйшла у выдавецтве Editio на польскай мове.

Як паведамляе "Наша Нiва", прэзентацыя кнігі ў Варшаве прызначана на 23 кастрычніка, але ўжо з'явілася першая рэцэнзія ў штодзённіку "Rzeczpospolita" пад загалоўкам "Тэатр Лукашэнкі".

Аўтар рэцэнзіі піша, што кніга нечым нагадвае папулярны фільм "Мільянер з трушчобаў": "У 1994 г. звычайны вясковы настаўнік Аляксандр Лукашэнка паставіў усё на адну карту, але замест мільёна выйграў усю краіну ў цэнтры Еўропы. З тых часоў свет стаў асацыяваць Беларусь з імём аднаго чалавека, які грае галоўную ролю ў самастойна створаным тэатры".

Андрэй Пачобут — журналіст польскай "Газэты Выборчай". У 2011-м годзе суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні крымінальнага артыкула "Паклёп на прэзідэнта". Журналіста пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Яшчэ адну крымінальную справу, пра паўторны паклёп на кіраўніка дзяржавы, завялі на Пачобута ўлетку 2012 года. У сакавіку 2013 года справу спынілі ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяньнях журналіста складу злачынства.
23 верасня 2013 г. суд вырашыў вызваліць Андрэя Пачобута ад прызначанага судом пакарання на падставе таго, што ў перыяд адтэрміноўкі "асуджаны законапаслухмянымі паводзінамі даказаў сваё выпраўленне".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео