BE RU EN
rss facebook twitter

У Гродна прэзентуецца кнiга "Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў"

05.10.2013
У Гродна прэзентуецца кнiга "Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў"
фота "Нашай Нiвы"
7 кастрычніка ў Гарадзенскай Абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага адбудзецца прэзентацыя чарговай кнігі вайскова-гістарычнай серыі «Беларусь у войнах».

 Ёй сталася праца Дзмітрыя Матвейчыка «Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў». У сваёй кнізе аўтар асноўную ўвагу звяртае на вайсковы аспект падзеяў. У навукова-папулярнай форме апісваюцца фармаванне паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў і мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў, паведамляе "Наша Нiва".

Аўтар,беларускі гісторык–архівіст, закранае амаль не даследаваныя бакі гэтых падзеяў.

Нарыс баявых дзеянняў, пры пэўнай вузкаспецыяльнай скіраванасці, выкліча цікавасць у шырокага кола аматараў гісторыі. Акрамя аўтара ўдзел у прэзентацыі возьме рэдактар серыі, навуковец Мікола Плавінскі.

Падчас імпрэзы будзе праведзена віктарына з цікавымі прызамі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео