BE RU EN
rss facebook twitter

Святлана Алексіевіч – чацвёртая на шляху да Нобеля

05.10.2013
Святлана Алексіевіч – чацвёртая на шляху  да Нобеля
Беларуская пicьменнiца Святлана Алексіевіч – чацвёртая ў букмекераў на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры. На першым месцы - японскі пісьменнік Харукі Муракамі.

Дзве аўтарытэтныя брытанскія букмекерскія канторы (unibet.co.uk і 888sport.com) прымаюць стаўкі на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

У абодвух спісах надзвычай высокае месца займае беларуска Святлана Алексіевіч. У прагнозах букмекераў яна займае чацвёртае месца. Стаўкі на яе прымаюцца з каэфіцыентам 9 да 1, паведамляе "Наша Нiва".

Не так даўно выйшла новая кніга Святланы Алексіевіч «Час second hand». Кніга пабачыла свет па-расейску, па-шведску, па-нямецку. Па-беларуску частка кнігі выходзіла ў часопісе «Дзеяслоў». На гэтую кнігу атрыманая выдатная крытыка ў свеце.

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 ва ўкраінскім Івана-Франкоўску. Скончыла школу ў Петрыкаўскім раёне.

Аўтар дакументальных кніг «У вайны — не жаночае аблічча» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» і інш.

Лідзіруе ж 64-гадовы японскі пісьменнік Харукі Муракамі (4 да 1). Ён папулярны і ў Беларусі. Муракамі аўтар такіх раманаў, як «1Q84», «Кафка на пляжы», «Нарвежскі лес», «Дэнс, Дэнс, Дэнс», «Слухай песню ветра». Аднак Нобелеўскую прэмію летась ужо атрымліваў аўтар з Азіі – кітаец Мо Янь.

На другім месцы аказалася амерыканская аўтарка Джойс Кэрал Оўтс (8 да 1). Найбольш пладавіты перыяд творчасці пісьменніцы прыйшоўся на 1960-ыя. Тады яна стварыла раманы «Ашаламляльнае падзенне», «Сад радасцяў зямных», «Іх жыцці». Адзін з апошніх раманаў Оўтс быў напісаны ў 2000-м, называўся «Бландзінкі», прысвечаны Мерлін Манро.

Амерыканская літаратура вось ужо 20 гадоў не атрымлівала Нобелеўскую ўзнагароду.

На трэцім месцы вугорскі аўтар Петэр Надаш (9 да 1). Сёлета па-беларуску выйшаў ягоны раман «Канец адной сямейнай сагі». Праўда, пераклад рабіўся не з мовы арыгіналу, а польскай.

За Алексіевіч у спісе аказаліся галандзец Сейс Ноотэбоом, албанец Ісмаіл Кадарэ, італьянец Умберта Эка, сірыец Адоніс.

Імя лаўрэата будзе названа 10 кастрычніка.

 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео