BE RU EN
rss facebook twitter

У свой дзень нараджэння загінула аўтарка "Нашай Нівы"

04.10.2013
У свой дзень нараджэння загінула аўтарка "Нашай Нівы"
Кацярына Безмацярных разам з мужам Аляксеям Ілюшыным аўтаспынам кіраваліся ў Індыю праз Пакiстан.

 Як паведамляе "Наша Нiва", 29 верасня машына, у якой ехалі беларусы і падарожнік з Украіны, у раёне горада Гілгіт перакулілася і скінулася з абрыву. Украінец паспеў выскачыць з кузава, а беларусы загінулі – іх заваліла грузам. Выжылі і трое пакістанцаў, якія знаходзіліся ў кабіне.

Украінец Аляксандр вандраваў на ровары. З беларусамі ён сустрэўся на мяжы ў Пакістане. Яны меркавалі разам падняцца ў горы 29 верасня. У гэты дзень Кацярыне спаўнялася 26. Аляксей быў на два гады маладзейшы.

Кацярына Безмацерных – аўтарка "Нашай Нівы". Адзін з яркіх ейных тэкстаў – пра падарожжа ў Індыю. Яна была апантаная Азіяй.

Пасля вяселля яна стала Ілюшынай. Два гады таму скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў часопісе "Бярозка". Кацярына – з Мінска, Аляксей – з Гомеля.

Кацярына актыўна ўдзельнічала ў руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы беларусаў. Яе затрыммлівалі, арыштоўвалі.

Маладая сям'я праехала Грузію, Арменію, Іран. Прыехалі ў Пакістан, адкуль меркавалі адправіцца ў Індыю. А ўжо пасля задумваліся і пра Інданэзію з Камбоджай.

"Вось тут, у Пакістане (увесь час называю Пакістан Індыяй, ён для мяне відавочная Індыя), назіраю за людзьмі… Плюс еўрапейскага мыслення для мяне ў тым, што яно – крытычнае. Азіяты ўсё ж больш традыцыйныя, больш жывуць па інэрцыі. Сярод іх падлеткаў непапулярна быць панкам альбо хіпі. Размаўляю з мясцовай дзяўчынкай. Увесь яе гардэроб – гэта нацыянальная вопратка "шальвар камніз" у крыху адрозных варыяцых. І так – усё жыццё", – напісала Кацярына ў сваім ЖЖ 21 верасня.

МЗС Беларусі цяпер вырашае пытанне з дастаўкай беларусаў на радзіму. Паколькі свайго пасольства наша краіна ў Пакістане не мае, па дапамогу беларускія дыпламаты звярнуліся да расійскіх калегаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео