BE RU EN
rss facebook twitter

Лех Валенса адзначае 70-гадовы юбiлей

29.09.2013
Лех Валенса адзначае 70-гадовы юбiлей
Личности
Лідар легендарнай польскай “Салідарнасці” адзначыць юбілей у сваім доме на Балтыйскім узбярэжжы, дзе арганізаваны прыём на 700 чалавек.

 Будучы прэзідэнт Польшчы нарадзіўся ў вялікай сям’і 29 верасня 1943 года ў мястэчку Попава ў гміне Ліпна. Ён скончыў школу механізацыі сельскай гаспадаркі і працаваў электрамеханікам. У 1967 годзе ўладкаваўся электрыкам на Гданьскую суднабудаўнічую верф, паведамляе Еўрарадыё.

Першы досвед палітычнай барацьбы Лех Валенса атрымаў у 1970 годзе — ён актыўна ўдзельнічаў у страйку рабочых верфі і быў арыштаваны. Пазней ён уваходзіў у афіцыйную Рабочую камісію, адказваў за бяспеку і гігіену. У 1976 годзе яго звольнілі за крытыку дзейнасці прафсаюзаў і адміністрацыі прадпрыемства.

14 жніўня 1980 года ён ачоліў страйк на Гданьскай верфі і стаў лідарам Міжнароднага страйкавага камітэту. Цягам двух тыдняў лідары акцыі вялі перамовы з уладамі. 31 жніўня яны завяршыліся падпісаннем пагадненняў, якія гарантавалі выкананне ўсіх патрабаванняў рабочых, у тым ліку права на арганізацыю незалежных самакіраваных прафсаюзаў. Набольш вядомым з іх стала “Салідарнасць”.

5 кастрычніка 1983 года Лех Валенса атрымаў Нобелеўскую прэмію міра за імкненне да мірнага вырашэння праблем і канфліктаў у барацьбе за правы і свабоды. Сваю ўзнагароду прафсаюзны лідар перадаў польскаму касцёлу ў фонд развіцця індывідуальнай сельскай гаспадаркі.

У 1988 годзе, калі Польшчу зноў скалыхнулі страйкі, Валенса выступіў за перамовы з уладамі. Быў арганізаваны знакаміты “круглы стол”, у межах якога было прынятае рашэнне аб правядзенні ў краіне выбараў у сейм і сенат. Па выніках галасавання ў парламент увайшлі ўсе кандыдаты ад “Салідарнасці”. У краіне быў сфармаваны першы некамуністычны ўрад. А ў 1990 годзе Лех Валенса быў абраны прэзідэнтам Польшчы. Гэтую пасаду ён займаў адзін пяцігадовы тэрмін.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео