BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусы салiдарныя з арыштаваным расiянiнам

28.09.2013
Беларусы салiдарныя з арыштаваным расiянiнам
Журналісты беларускіх незалежных СМІ збіраюць подпісы пад Адкрытым лістом у падтрымку арыштаванага на два месяцы расійскага фатографа Дзяніса Сінякова.

 Дзяніса затрымалі 19 верасня пасля асвятлення акцыі актывістаў«Грынпіс» у Мурманскай вобласці Расіі на нафтаздабыўчай платформе "Газпрома".

18 верасня актывісты "Грынпіс" паспрабавалі падняцца на нафтавую платформу "Прыразломная" кампаніі "Газпром нафта шэльф" у Пячорскім моры. Яны планавалі выступіць супраць нафтаздабычы ў Арктыцы. Следчы камітэт Расіі абвінаваціў актывістаў у пірацтве і распачаў крымінальную справу. У камандзе эколагаў было 30 чалавек з 19 краін. Большасць з іх арыштаваныя на два месяцы і знаходзяцца зараз у СІЗА Мурманскай вобласці. На два месяцы арыштаваны і Дзяніс Сінякоў.

Беларускія журналісты выказваюць салідарнасць са сваім расійскім калегам. "Мы, беларускія журналісты, вельмі занепакоеныя арыштам расійскага калегі, фатографа Дзяніса Сінякова. Мы лічым сур’ёзнай пагрозай свабодзе слова сітуацыю, калі фатографа затрымліваюць разам з удзельнікамі акцый, пазбаўляюць апаратуры і падвяргаюць арышту за тое, што ён выконвае сваю працу. Фіксуючы падзеі, фатограф не нясе адказнасці за іх, нават калі тое, што адбываецца не падабаецца ўладам, — гаворыцца ў лісце. — Патрабуем неадкладнага вызвалення нашага калегі і зняцця з яго ўсіх абвінавачванняў".

Сярод тых, хто падпісаў ліст, кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, рэдактар сайта baj.by Вольга Бабак, прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі, галоўны рэдактар штотыднёвіка "Белорусы и рынок" Вячаслаў Хадасоўскі, журналісты Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Баразенка, Юрась Карманаў, Аляксандр Старыкевіч ды інш., паведамляе nn.by.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео