BE RU EN
rss facebook twitter

Ацяпленне ў Мінску могут пачаць уключаць ужо сення

27.09.2013
Ацяпленне ў Мінску могут пачаць уключаць ужо сення
Звычайна патрэба ўключаць ацяпленне надыходзіць у Мінску 10–15 кастрычніка.

 А цяпер ужо ў гэты, апошні вераснёўскі тыдзень, сярэднесутачныя тэмпературы стабільна апусціліся ніжэй за 8 градусаў. Усіх цікавіць, калі ж уключаць ацяпленне.

Паводле нормаў, ацяпленне ў кватэрах уключаюць, калі сярэднесуткавая тэмпература паветра цягам пяці дзён трымаецца на ўзроўні +8 градусаў або ніжэй, паведамляе «Наша Ніва».

Для школ, дзіцячых садкоў, медыцынскіх ды іншых сацыяльных устаноў гэты паказчык іншы: +10.

Як высвятлiлася, у Беларусі з сённяшняга дня дазволена ўключаць ацяпленне ў дзіцячых садах, школьных, лячэбна-прафілактычнах, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і навукова-тэхнічнага развіцця Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вячаслаў Шміт.

Паводле яго інфармацыі, міністэрства накіравала абласным выканаўчым камітэтам і Мінгарвыканкаму ўзгадненне на ўключэнне ацяплення, згодна з якім з сённяшняга дня дазволена падача цяпла ў дзіцячых садах, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках. Уключаць ацяпленне ў такіх аб'ектах пачынаюць тады, калі сярэднясутачная тэмпература паветра складае не вышэй як плюс 10 градусаў на працягу пяці сутак.

Вячаслаў Шміт паведаміў, што з наступнага тыдня плануецца пачаць ацяпляць і жылы фонд краіны. Рашэнне аб падачы цяпла ў жылыя дамы таксама прымаюць мясцовыя выканаўчыя органы, зыходзячы з сярэдняй тэмпературы знадворнага паветра: на працягу пяці сутак яна не павінна падымацца вышэй за 8 градусаў цяпла. "Традыцыйна Віцебская вобласць як самая паўночная ўключае ацяпленне першай. Апошнімі пачынаюць падачу цяпла палескія раёны Гомельскай і Брэсцкай абласцей, дзе даўжэй за ўсё захоўваецца цёплае надвор'е", - адзначыў начальнік аддзела. Звычайна цяпло падаецца ў дамы паэтапна ў адпаведнасці з графікам, узгодненым з энергазабеспячальнымі арганізацыямі.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео