BE RU EN
rss facebook twitter

Вольскі заспявае пра ўкрыжаванне, Памідораў – пра газавыя камеры

26.09.2013
Вольскі заспявае пра ўкрыжаванне, Памідораў – пра газавыя камеры
На пачатку кастрычніка ў Інтэрнэце адбудзецца прэм’ера супольнага музычнага праекта “Апошні золак“, удзельнікі якога выступаюць за спыненне практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі.

У межах праекта вядомыя музыкі заспяваюць пра асноўныя спосабы смяротнага пакарання – адна цалкам новая і адна вядомая кампазіцыя ў новай аранжыроўцы ад кожнага з іх. Лявон Вольскі заспявае пра ўкрыжаванне, Аляксандр Памідораў – пра газавыя камеры, Ганна Хітрык – пра гільяціну, Алесь Дзянісаў – пра расстрэл, Наста Шпакоўская – пра электрычнае крэсла, Віктар Рудэнка – пра атруту, Зміцер Вайцюшкевіч – пра шыбеніцу.

Варта адзначыць, што праект добраахвотны і далёкі ад прынцыпаў агітбрыгады. У кожнага з музыкаў свае аргументы супраць практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі і свой індывідуальны падыход да тэмы. Але ўсе згодныя, што сучасная сітуацыя недапушчальная, паведамляе budzma.org.

Хітрык і Шпакоўская лічаць, што пытанні нараджэння і смерці наогул не ў чалавечай кампетэнцыі. Вольскі перакананы што нават самы злосны злачынец мусіць мець права ўсвядоміць цяжкасць зробленага і пакаяцца. “У гэтым сэнсе пажыццёвае зняволенне ў выпадку асабліва цяжкага злачынства будзе больш слушным пакараннем “, – адзначае ён.

Віктар Рудэнка салідарны з імі, але дадае іншы акцэнт: “Калі мы спрабуем прапагандаваць грамадства без гвалту і забойстваў, мы павінны на ўсіх узроўнях адмовіцца ад іх. Нават законнае смяротнае пакаранне – гэта забойства, якое стварае адмоўны прыклад для грамадства”.

Для Памідорава, Вайцюшкевіча і Дзянісава справа найперш у тым, што могуць быць памылковыя прысуды, як гэта здаралася па вядомых справах Міхасевіча, Чыкацілы і не толькі. “Факт у тым, што з-за аднаго дрэннага чалавека можа загінуць нехта цалкам невінаваты. Любы з нас. Для мяне гэта галоўнае”, – кажа Аляксандр Памідораў.

Праект “Апошні золак” прымеркаваны да Сустветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка. З 1997 года Еўропа дэ-факта з’яўляецца прасторай, вольнай ад смяротнай кары. Адзінае выключэнне – Беларусь.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео