BE RU EN
rss facebook twitter

Пасеяць паніку між супрацоўнікаў КДБ хацела вiцебская падрыўніца

24.09.2013
Пасеяць паніку між супрацоўнікаў КДБ хацела вiцебская падрыўніца
Пра гэта заявіла 42-гадовая жанчына, якую судзяць за выбух каля будынка віцебскага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі.

Нагадаем, выбух адбыўся 11 лістапада 2012 года. Па падазрэнні ў злачынстве была затрыманая жыхарка Віцебска. Паведамляецца, што яна працавала паштаркай, мае спартыўную кар'еру — раней займалася мотакросам, мае званне майстра спорту.

Як паведамляе "Еўрарадыё" са спасылкай на "Народныя навіны Віцебска", у судзе абвінавачаная прызнала сваю віну і распавяла пра матывах, якія падштурхнулі яе да ўчынку. Жанчына кажа, што хацела пасеяць паніку сярод супрацоўнікаў КДБ. Яна лічыла, што спецслужбы не хочуць шукаць хуліганаў, якія некалькі гадоў таму зрабілі выбух у пад'ездзе яе дома.
Пасля гэтага выпадку жанчына стала збіраць інфармацыю пра выраб самаробных выбуховых прыстасаванняў. Яна рэгулярна выязджала за горад, дзе збірала выбуховыя пакеты і выпрабоўвала іх. Выбух каля будынку КДБ стаў не першым у яе "паслужным спісе". Абвінавачаная прызналася ў яшчэ двух выбухах. Адзін яна зладзіла падчас вулічнага шоў на фэсце "Славянскі базар" у 2012 годзе, другі — на выбарчым участку ў адной з віцебскіх школ. Па звестках СМІ, у другім выпадку жанчыну абурыла, што яе ўнеслі ў выбарчыя спісы пад дзявочым прозвішчам. Абодва выбуховыя прыстасаванні былі невялікай магутнасці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео