BE RU EN
rss facebook twitter

Мітрапаліт Кандрусевіч просіць маліцца за ксяндза Лазара

20.09.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Мітрапаліт Кандрусевіч просіць маліцца за ксяндза Лазара
Але "не распачынаць ніякіх дзеянняў без узгаднення з біскупам".

Падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Вілейцы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі aрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узгадаў пра арыштаванага КДБ ксяндза Ўладзіслава Лазара.

 

"Гэтая справа вызвала шырокі рэзананс у Беларусі і свеце і, на жаль, не спрыяла еднасці. Следства працягваецца, і сёння цяжка рабіць здагадкі, чым завершыцца справа. Трэба маліцца ў гэтай інтэнцыі", - прыводзіць словы Кандрусевіча сайт Рыма-Каталіцкага касцёла ў Беларусі.

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч папрасіў святароў аб далучэнні гэтай справы да малітваў вернікаў, а таксама паводле акалічнасцяў, пасля Імшы, асабліва ў нядзелю, маліцца ў касцёлах аб шчаслівым вырашэнні гэтай праблемы.

 

Іерарх падзякаваў прысутным за адданую працу, заклікаў да еднасці і папрасіў быць уважлівымі, каб "не быць уцягнутымі ў супрацьпраўныя дзеянні".

"Няхай словы псальма "як добра жыць братам у еднасці” дапамогуць нам будаваць еднасць паміж намі, бо ў гэтым наша сіла", — пажадаў Мітрапаліт.

Нагадаем, пра затрыманне ксяндза Ўладзіслава Лазара стала вядома напрыканцы ліпеня, хаця ён быў арыштаваны яшчэ ў маі. Яго абвінавачваюць у перадачы грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, якога падазраюць у шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео