BE RU EN
rss facebook twitter

Заробкі беларускіх чыноўнікаў зрабілі рэзкі скачок

17.09.2013
Заробкі беларускіх чыноўнікаў зрабілі рэзкі скачок
Рост сярэдняга заробка ў сферы дзяржаўнага кіравання ў Беларусі ў ліпені 2013 года склаў 43,1% (з 5,3 да 7,59 мільёна рублёў), у той час як сярэдні заробак па краіне вырас толькі на 5,6%.

Да ліпеня сярэдняя зарплата работнікаў органаў дзяржкіравання павялічвалася паступова, пра што сведчыць афіцыйная статыстыка, піша БелаПАН. Так, у студзені гэты паказчык складаў 4,61 млн. рублёў, у лютым — 4,69 млн., сакавіку — 4,83 млн., красавіку — 5,26 млн., маі — 4,98 млн., чэрвені — 5,3 млн. рублёў.

Значны рост зарплат у дзяржорганах у ліпені ў многім абумоўлены скарачэннем колькасці дзяржслужачых. Як паведаміў БелаПАН высокапастаўлены супрацоўнік органаў дзяржкіравання, пад скарачэнне трапілі прыблізна 30% дзяржслужачых. "Адпаведна, на гэту ж велічыню былі павялічаны і зарплаты астатнім работнікам", — зазначыў суразмоўца.

Ініцыятыва аб скарачэнні колькасці штату работнікаў дзяржорганаў з'явілася ва ўрадзе яшчэ восенню 2011 года. З-за дэвальвацыі рубля зарплаты дзяржслужачых істотна знізіліся ў рэальным выражэнні, і, каб спыніць адток кадраў, урад вырашыў скараціць свой апарат з мэтай павелічэння зарплаты астатнім работнікам.

У снежні 2011 года была прынята пастанова ўрада аб скарачэнні цягам 2012 года колькаснага складу апарату Савета міністраў на 20%. Меркавалася, што калі пілотны праект па аптымізацыі колькасці дзяржслужачых на ўзроўні ўрада будзе паспяховым, скарачэнне колькасці дзяржслужачых закране і іншыя дзяржаўныя органы.

У жніўні 2012-га, прадстаўляючы Андрэя Кабякова на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка даручыў "распрацаваць канкрэтную сістэму мер па павышэнні прэстыжу дзяржаўнай службы".

У кастрычніку таго ж года ў Беларусі была створана дзряжкамісія для выпрацоўкі прапаноў па аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржаўных органаў, якую ўзначаліў Кабякоў. Камісіі было даручана да канца 2012 года ўнесці на разгляд прэзідэнта прапановы аб аптымізацыі колькасці работнікаў дзяржорганаў.

У студзені 2013 года на нарадзе па пытаннях аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржорганаў Лукашэнка даручыў да 1 ліпеня скараціць колькасць дзяржслужачых на чвэрць і адначасова з гэтым павялічыць зарплаты дзяржслужачым. "За кошт плана павелічэння зарплаты, можам, я думаю, да канца першага паўгоддзя прыблізна на 50% павысіць. Таму давайце вось такім чынам пойдзем, за першае паўгоддзе ўтрасем поўнасцю гэтую структуру, арыентуючыся на 25% скарачэння колькасці", — сказаў Лукашэнка.

У красавіку 2013 года ён падпісаў указ, што прадугледжвае скарачэнне колькасці работнікаў дзяржорганаў у сярэднім на 25%. Дакумент прадугледжвае правядзенне асноўных працэдур па аптымізацыі сістэмы дзяржорганаў і іншых дзяржарганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў да 1 ліпеня.

Як паведамлялася раней, міністэрствы і ведамствы перавыканалі заданне па скарачэнні колькасці работнікаў. Так, напрыклад, колькасць работнікаў падатковых органаў у першым паўгоддзі скарацілася на 26,8%.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео