BE RU EN
rss facebook twitter

Аляксей Шэін: У выяздным мыце больш ідэалогіі, чым эканомікі

17.09.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Аляксей Шэін: У выяздным мыце больш ідэалогіі, чым эканомікі
Каардынатар ініцыятывы "Хрысціянскі рух" мяркуе, што ўладамі рухае савецкая боязь заходніх свабодаў.

- Я перакананы, што за ідэяй пошліны ў 100 долараў за выезд з Беларусі стаіць не столькі эканамічная матывацыя, а, магчыма, несвядомае ці нават падсвядомае жаданне ўлады вельмі сур'ёзна абмежаваць людзям магчымасць паглядзець на тое, што ёсць па-за межамі краіны, - каментуе Аляксей Шэін Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі збіраць па "100 долараў з носа" з кожнага, хто едзе за мяжу. - Уявім сабе 100 долараў гэтага мыта, 60 еўра за шэнгенскую візу, дадамо кошт квіткоў - і чалавеку ўжо выязджаць няма сэнсу.

Зараз мы займаем першае месца ў свеце па выдадзеных шэнгенскіх візах на душу насельніцтва і, канешне, людзі, якія выязджаюць, бачаць якасць тавараў, могуць параўнаць кошты іх з беларускімі, могуць параўнаць узровень свабоды тут і там. Для іх гэта з'яўляецца вельмі добрай вакцынай ад дзяржаўнай прапаганды. Улада ж стараецца нейкімі савецкімі метадамі калі не забараніць, то вельмі ўскладніць выезд людзям за мяжу. Каб трымаць тут усіх пад каўпаком прапаганды і ўмацаваць так званую стабільнасць у сваіх руках, не дапускаючы аніякіх праяваў незадаволенасці.

Зазначым, што Аляксей Шэін стаўся арганізатарам збору подпісаў супраць выязднога мыта на сайце Change.org. За няпоўны тыдзень сабрана пад 25.000 галасоў супраць дзіўнай ініцыятывы ўладаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео