BE RU EN
rss facebook twitter

Алесь Прышывалка: Каб прыйшлі і сказалі: "Дзякуй за хлеб!"

02.09.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Алесь Прышывалка: Каб прыйшлі і сказалі: "Дзякуй за хлеб!"
Фото Службы информации "ЕвроБеларуси"
Штукарскі хлеб становіцца новым сталічным трэндам.

Хлеб hand made ад Алеся Прышывалкі і яго праекту Zorny стаў, бадай, найцікавейшай прэзентацыяй на апошнім экалагічным аграфэсце ў Мінску. Другое месца "ЕўраБеларусь" аддае беларускім кавунам, але пра іх гаворка ў наступных матэрыялах нашай рубрыкі.

- Ад вашага стэнду з хлебам людзей не адагнаць! Што за праект?

- Даследуем беларускую хлебную традыцыю, а таксама традыцыю беларускіх ласункаў. Таксама спрабуем аднаўляць традыцыйны беларускі хлеб і старадаўнія шляхетныя ласункі. Дэгустацыю зладзілі на аграфэсце. Распавядалі таксама пра канцэпцыю "Штукарскі хлеб".

- Падрабязней пра канцэпцыю...

- Складаецца яна з трох асноўных элементаў. Найпершы і галоўны элемент – гэта традыцыя, гэта галоўнае, на чым мы грунтуемся. Мы выкарыстоўваем традыцыйныя складнікі для хлебу і традыцыйную тэхналогію. Для нас гэта вельмі важны элемент, бо мы лічым, што традыцыя гэта тое, што надае нам унікальнасць. Тое, што можа вылучыць Беларусь у сучасным глабальным свеце.

Другі складнік – гэта натуральнасць. У перспектыве – экалагічнасць. Мы пакуль не кажам пра экалагічнасць, бо яшчэ не выкарыстоўваем абсалютна экалагічныя складнікі, пакуль толькі рухаемся ў гэтым накірунку. То бок не вырошваем і не вырабляем яшчэ самі складнікі для хлеба. Але і не ўжываем аніякай хімічнай трасцы пры яго вырабе. Гэты хлеб робіцца якраз так, як рабілі яго нашыя продкі спрадвеку.

І тут мы прыходзім да трэцяга складніку нашай канцэпцыі. Гэта – ручная праца, гэта – аўтарства. Каб перадаць хлебу сваю душэўнасць, цеплыню, любоў і каб чалавек, які спажые гэты хлеб, ведаў, да каго ён можа прыйсці і падзякаваць, што смачна было. На хлебазавод так не прыйдзеш, пагадзіся.

- Што, акрамя хлебу?

- У планах - разнастайныя ласункі. Вось ідзе сезон дзеля яблычнага сыру. Будзе шмат чаго смачнага!

Нагадаем, Другі фэст арганічнай сельскай гаспадаркі прайшоў у "Галерэі Ў" 31 жніўня-1 верасня, арганізатарам выступілі грамадскае аб'яднанне "Экадом", "Зялёная сетка" і непасрэдна "Галерэя Ў".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео