BE RU EN
rss facebook twitter

"Вясна": Ці па законе адмовілі ў перадачы затрыманаму Уладзіславу Баумгертнеру?

29.08.2013
"Вясна": Ці па законе адмовілі ў перадачы затрыманаму Уладзіславу Баумгертнеру?
Супрацоўнікі СІЗА КДБ Беларусі, мякка кажучы, пакрывілі душой, калі адмовіліся прыняць перадачу затрыманаму гендырэктару "Уралкалія".

Як стала вядома са словаў адваката Баумгертнера Аляксея Басістава, які прадстаўляе інтарэсы сям'і прадпрымальніка, 28 жніўня маці Уладзіслава Баўмгертнера спрабавала перадаць яму пасылку з асабістымі рэчамі і прадметамі гігіены. Супрацоўнікі СІЗА адмовіліся прыняць рэчы, за выключэннем зубной пасты, шчоткі, мыла і ручнікі", спаслаўшыся пры гэтым на тое, што па статусе затрыманага В.Баумгертнеру не паложана перадаваць асабістыя рэчы.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які працяглы час займаецца маніторынгам месцаў прымусовага ўтрымання, звярнуўся па каментар да вопытнага юрыста і эксперта Паўла Сапелкі:

“Насамрэч, Закон "Аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад вартай" не адрознівае правы затрыманых і зняволеных пад варту, там ім даецца адзінае вызначэнне - "асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай". У адпаведнасці з названым законам, асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай маюць права, у тым ліку, атрымліваць інфармацыю аб сваіх правах і абавязках, рэжыме утрымання пад вартай, парадку падачы хадайніцтваў, прапаноў, заяў і скаргаў; на асабістую бяспеку ў месцах утрымання пад вартай; на гуманнае абыходжанне і павагу іх чалавечай годнасці; атрымліваць пасылкі, перадачы; атрымліваць і адпраўляць грашовыя пераводы; на перапіску; на дадатковае матэрыяльна - бытавое забеспячэнне.

Асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай, дазваляецца атрымліваць без абмежавання колькасці пасылкі, вага якіх не павінна перавышаць нормаў, устаноўленых паштовымі правіламі , а таксама перадачы, агульнай вагой не больш за трыццаць кілаграмаў у месяц. Грашовыя пераводы, якія паступаюць асобам, якія ўтрымліваюцца пад вартай, залічваюцца на іх асабовыя рахункі, пра што паведамляецца ім і органу, які вядзе крымінальны працэс. Пасылкі і перадачы, якія змяшчаюць лекавыя сродкі, прымаюцца пасля заключэння ўрача па месцы ўтрымання пад вартай. Пералік прадметаў і рэчываў, забароненых да перадачы ў месцы ўтрымання пад вартай, усталёўваецца Правіламі ўнутранага распарадку адпаведнай ўстановы.

Рэжым, які павінен забяспечыць выкананне правоў, свабод і законных інтарэсаў асоб, што ўтрымліваюцца пад вартай , выкананне імі сваіх абавязкаў, ахову і нагляд за імі, бяспеку іх і супрацоўнікаў СІЗА КДБ усталёўваюць Правілы ўнутранага распарадку ў следчых ізалятарах органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У Правілах ўстаноўлены тыя ж самыя правы затрыманых, паколькі Правілы не могуць супярэчыць Закону”.

“Уяўляецца, - мяркуе Павел Сапелка, - што да затрыманага ўжываюць даўно адпрацаваную схему: даюць зразумець, што ён цалкам ізаляваны, усімі кінуты, ягоны лёс цалкам у руках следства. Ну і гэтак далей па спісе: абмежаванне на кантакты з адвакатам, “перапоўненыя” следчыя кабінеты, забарона на разгалошванне дадзеных папярэдняга расследавання адвакатам, арышт без судовай санкцыі і як вынік - парушэнне стандартаў справядлівага суда з першых дзён крымінальнага пераследу”.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” цягам некалькіх год праводзіў маніторынг месцаў прымусовага ўтрымання ў Беларусі, вынікам якога стала “Справаздача па выніках маніторынга месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”. Гэтая праца працягваецца і зараз: аналізуецца інфармацыя, выяўляюцца недахопы айчыннага пенітэнцыярнага заканадаўства, рыхтуюцца рэкамендацыі для выпраўлення існуючых праблем.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео