BE RU EN
rss facebook twitter

Улады плануюць спыніць дыскрымінацыю адвакатаў ды ІП, якія гадуюць дзяцей

27.08.2013
Улады плануюць спыніць дыскрымінацыю адвакатаў ды ІП, якія гадуюць дзяцей
Дзяржаўныя органы рыхтуюць указ, у адпаведнасці з якім дапамога па догляду дзіцяці да 3 гадоў ІП, адвакатам, прыватным натарыусам і рамеснікам будзе выплачвацца ў поўным аб'ёме.

Праект указа аб механізме прыпынення дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў, прыватных натарыусаў і рамеснікаў у сувязі з водпускам па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў накіраваны на разгляд у Савет Міністраў. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак на анлайн-канферэнцыі "Дзяржпадтрымка сем'яў з дзецьмі" на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы і сацабароны.

"Па выніках праведзенай 15 жніўня бягучага года нарады ў кіраўніка дзяржавы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання падрыхтавала праект указа, у адпаведнасці з якім індывідуальным прадпрымальнікам, адвакатам, прыватным натарыусам і рамеснікам прадастаўлена права на прыпыненне адпаведнай дзейнасці ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і выплату дзяржаўнай дапамогі ў поўным аб'ёме ў перыяд яе прыпынення", - сказаў Аляксандр Румак. - Цяпер праект указа накіраваны на разгляд у Савет Міністраў".

Пасля ўступлення ў сілу яго палажэнняў гэтым катэгорыям занятых грамадзян, якія прыпынілі сваю дзейнасць у парадку, вызначаным урадам, дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе выплачвацца ў поўным памеры, падкрэсліў намеснік міністра.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео