BE RU EN
rss facebook twitter

У Светлагорску шукаюць удава, які збег ад гаспадыні яшчэ вясной

26.08.2013
У Светлагорску шукаюць удава, які збег ад гаспадыні яшчэ вясной
Эколагі, міліцыя, таварыства абароны жывёл і камунальныя службы Светлагорска шукаюць удава, які ўцёк ад гаспадыні яшчэ ў канцы вясны.

Мясцовыя ўлады толькі нядаўна ацанілі магчымую пагрозу, піша БелаПАН. У Светлагорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паведамілі, што ўдава пачалі шукаць пасля рэзананснага выпадку ў пачатку жніўня ў Канадзе, дзе ўдаў, што ўцёк з заалагічнай крамы, задушыў дзяцей, якія спалі.

Як растлумачылі ў інспекцыі, удава трымала ў кватэры жыхарка Светлагорска, і ў адзін з вечароў яна вынесла змяю пагуляць у дзіцячай пясочніцы. Жанчына адцягнулася на хвіліну, і рэптылія адпаўзла. Паводле слоў гаспадыні, змяя жыла ў кватэры прыкладна паўгода, яе даўжыня — прыблізна паўтара метра.

Занепакоеныя суседзі падалі заяву ў міліцыю, якую некалькі разоў пераадрасоўвалі розным інстанцыям — эколагам, камунальнікам, ратавальнікам. У выніку пытанне пра ўдава-ўцекача разгледзелі на пасяджэнні камісіі райвыканкама, дзе вырашылі абавязкова яго адшукаць.

Працягваюцца абследаванні дваровых тэрыторый і гаспабудоў у раёне знікнення ўдава. Паводле слоў эколагаў, рэптылія дагэтуль можа дзесьці хавацца, харчуючыся грызунамі. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео