BE RU EN
rss facebook twitter

Суды адмаўляюцца разглядаць скаргі родных Уладзіслава Кавалёва на адмову ў выдачы цела

26.08.2013
Суды адмаўляюцца разглядаць скаргі родных Уладзіслава Кавалёва на адмову ў выдачы цела
Мінскі гарадскі суд 26 жніўня адмовіўся разглядаць скаргу маці і сястры Уладзіслава Кавалёва на дзеянні дзяржаўных органаў, якія адмаўляюцца раскрыць месца ягонага пахавання.

Суддзя Аксана Будоўская пагадзілася з высновамі суда Кастрычніцкага раёна Мінска аб тым, што разгляд гэтага звароту не падведамасны агульным судам Беларусі, перадае БелаПАН.

Любоў Кавалёва паведаміла журналістам, што іншага рашэння суда яна і не чакала. "Адмоўны вынік — таксама вынік. Будзем звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі. У прыватнасці, плануем абскардзіць рашэнне суда спачатку ў наглядным парадку, а затым — у Вярхоўным судзе", — сказала маці пакаранага.

Скаргу ў Мінгарсуд Любоў Кавалёва і яе дачка Таццяна Казяр накіравалі 6 жніўня. Жанчыны інфармуюць, што суд Кастрычніцкага раёна Мінска, куды яны звярталіся раней, неправамерна адмовіў ім у распачынанні грамадзянскай справы па скарзе на дзеянні КДБ, МУС і дэпартамента выканання пакаранняў МУС, якія адмаўляюцца раскрыць месца пахавання Уладзіслава Кавалёва. Свае дзеянні гэтыя дзяржорганы матывуюць ч. 5 арт. 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, згодна з якой "цела для пахавання не выдаецца, пра месца пахавання не паведамляецца".

Маці і сястра расстралянага аргументуюць сваю пазіцыю рашэннем Камітэта ААН па правах чалавека, які пры разглядзе справы Кавалёва ўстанавіў, што ўтойванне месца пахавання пакаранага ўяўляе сабой парушэнне арт. 7 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ўстанаўлівае забарону катавання і жорсткага бесчалавечнага абыходжання.

Каментуючы сітуацыю, праваабаронца Раман Кісляк, які аказвае прававую дапамогу сваячкам Кавалёва, падкрэсліў: "У гэтым выпадку мае месца адмова ў правасуддзі. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска ў сваёй пастанове ад адмове ў распачынанні справы ўказаў, што справа не падведамасная суду, бо гэтыя пытанні вырашаюцца ў іншым, несудовым парадку. Але ў рэальнасці ніякага іншага парадку або працэдуры для вырашэння гэтых пытанняў папросту не існуе".

Нагадаем, што яшчэ ўвесну гэтага году Любоў Кавалёва абвесціла пра намер працягнуць дамагацца выдачы цела свайго растралянага сына. Разам з праваабаронцамі яна таксама мае намер змагацца за адмену нормы закона, якая забараняе выдачу целаў растраляных родным і сваякам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео