BE RU EN
rss facebook twitter

У Вілейскім раёне міліцыя затрымала больш за 100 ўдзельнікаў фестывалю цяжкой музыкі

25.08.2013
У Вілейскім раёне міліцыя затрымала больш за 100 ўдзельнікаў фестывалю цяжкой музыкі
У Вілейскім раёне затрыманыя па розных дадзеных ад 100 да 150 ўдзельнікаў музычнага фэстываля Burning summer open air.

Фэст з удзелам metal-hardcore, punk і punk-hardcore - гуртоў праходзіў 24 жніўня каля вёскі Асіповічы, піша БелаПАН. На яго з'ехаліся маладыя людзі з розных гарадоў Беларусі.

Як паведаміла адна з удзельніц фэсту, Жанна Міхеева з Гомеля, прыкладна а 19.00 на фэсце раптам з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і ДАІ.

"Гуртам давялося скончыць выступы, а ўдзельнікаў фэсту пачалі затрымліваць і везці ў Вілейскі РАУС, прычым не тлумачачы за што. У міліцыянтаў не было знакаў, іх прасілі прадставіцца, растлумачыць прычыну затрымання, але ўсё бессэнсоўна", - распавяла дзяўчына.

З ейных слоў, удзельнікаў фэсту везлі на некалькіх аўтамабілях, а потым прыехаў і аўтазак.

Жанна Міхеева дакладна не ведае, колькі людзей забралі ў міліцыю. З ейных слоў, на фэсце было блізу 400 чалавек, затрымалі прыкладна 100-150.

У Вілейскім РАУС пацвердзілі затрыманне маладых людзей. Аднак на пытанне аб колькасці затрыманых заявілі, што гэтая інфармацыя з'яўляецца "службовай". Паводле словаў дзяжурнага, маладыя людзі затрыманыя за ўчыненне адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якіх менавіта - не ўдакладнілі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео