BE RU EN
rss facebook twitter

У Магілёве прайшло пахаванне журналіста Генадзя Судніка

25.08.2013
У Магілёве прайшло пахаванне журналіста Генадзя Судніка
Генадзь Суднік – адзін з найстарэйшых і найбольш аўтарытэтных журналістаў Беларусі –памёр у но на 24 жніўня. 25 жніўня яго пахавалі на Грузаўскіх могілках Магілёва.

Генадзь Суднік працаваў для “Белсату” з самага пачатку існавання незалежнага тэлеканалу, быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Развітацца з вядомым магілёўцам прыйшлі каля 150 асобаў – прадстаўнікі недзяржаўных і дзяржаўных медыяў, вядомыя ў Магілёве і вобласці палітыкі ды грамадскія актывісты, родныя і блізкія нябожчыка.

На пачатку 1990-х гадоў Генадзь Суднік кіраваў магілёўскім абласным тэлебачаннем і радыё. У 1995-м ён сышоў адтуль з палітычных прычынаў.

Прафесар Валерый Беразіенка з Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” сказаў пра Генадзя Судніка так: “Яго вылучалі сумленнасць, прыстойнасць, адвага. Кінуць выклік цяперашнім уладам і стаць у апазіцыю да іх – трэба быць вельмі прыстойным, сумленным і справядлівым чалавекам”.

Цела Генадзя Судніка перад пахаваннем накрылі бел-чырвона-белым сцягам. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео