BE RU EN
rss facebook twitter

Лета завяршаецца двухдзённым Агра-культурным фэстам

23.08.2013
Лета завяршаецца двухдзённым Агра-культурным фэстам
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, ГА “Экадом” і экалагічная ўстанова “Агра-эка-культура” запрашаюць на двухдзённы Агра-культурны фестываль 2013, які па традыцыі пройдзе на пляцоўцы галерэі “Ў”.

Праграма фестываля багатая на прэзентацыі, майстар-класы, дэгустацыі і канцэрты для дарослых і дзяцей. Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях ды ўваход на выставу – вольны!

У галоўнай залі галерэі адкрыецца выстава Агра-культурнага фэста 2013, у ёй прымуць ўдзел 11 мастакоў: Міхаіл Гулін, Антаніна Слабодчыкава, Аляксей Лунеў, Сяргей Бабарэка, Вікторыя Шчарабакова, Яўген Шадко, Анро, Алесь Кудрашоў, Базыль, Алена Шадко, Паўліна Вітушчанка.

Адкрыццё фестываля адбудзецца 31 жніўня ў 12:00, адкрыццё выставы – 13:00, паведамляе agracultura.org.

Куратары: Валянціна Кісялёва, Наталля Гарачая.

Праграмма мерапрыемстваў:

31 жніўня

12:00  Адкрыццё Агра-культурнага фэста:

Прэсс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў.

Ля будынка галерэі – ўрачысты пасеў арганічнай полбы.

13:00  Адкрыццё выставы ў рамках Агра-культурнага фэста з экскурсіяй ад куратараў Валянціны Кісялёвай і Наталлі Гарачай.

14:00  Прэзентацыя “Як выбраць якасныя прадукты і дзе набыць арганічныя прадукты”, Лана Семенас.

На дзіцячай пляцоўцы: Лэнд-арт для дзяцей, Кацярына Спосаб.

14:00-16:00 Ля будынка галерэі: Бліц-маркет арганічных фермераў. Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!

15:00 Прэзентацыя “Біяразнастайнасць – аснова ўстойлівай гаспадаркі, або як знайсці памочнікаў у прыродзе” + майстар-клас па будове хатак для жукоў, Вольга Шчыглінская.

На дзіцячай пляцоўцы: майстар-клас для дзяцей “Гарадскія фермеры. Як вырошчваць вітаміны на падваконні”, Надзея Куляшова.

16:00 Прэзентацыя ”Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады”, Андрэй Пахоменка.

На дзіцячай пляцоўцы: майстар-клас для дзяцей “Колер і смак вады. Што забруджвае ваду, якую мы п’ем”, Дар’я Чумакова.

17:00 Прэзентацыя і дэгустацыя “Штукарскі хлеб”, Зоя і Алесь Прышывалка, “Жорны”.

18:00 Канцэртная праграма "Гарадскі парк культуры", музычная группа “Дыхательные перспективы”, Віцебск.

1 верасня

12:00 Прэзентацыя ”Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады”, Андрэй Пахоменка.

На дзіцячай пляцоўцы: майстар-клас для дзяцей “Гарадскія фермеры.Як гадаваць вітаміны на падваконні”, Надзея Куляшова.

13:00 Прэзентацыя “Як выбраць якасныя прадукты і дзе купіць арганічныя прадукты”На дзіцячай пляцоўцы: рухомыя гульні для дзяцей, маляванкі.

14:00 Прэзентацыя "Як не з’есці ГМА", Надзея Куляшова.

На дзіцячай пляцоўцы: Лэнд-арт для дзяцей, Кацярына Спосаб.

15:00 Экскурсія па мастацкай выставе ў рамках Агра-культурнага фэста з куратарамі Валянцінай Кісялёвай і Наталляй Гарачай.

На дзіцячай пляцоўцы: рухомыя гульні для дзяцей, маляванкі.

16:00 Прэзентацыя “Біяразнастайнасць – аснова ўстойлівай гаспадаркі, або як знайсці памочнікаў у прыродзе” + майстар-клас па будове хатак для жукоў, Вольга Шчыглінская.

На дзіцячай пляцоўцы: Інтэрактыўная гульня”Сонечныя людзі” ад творчага гурта “Шпакоўня”.

17:00 Майстар-клас па лазапляценню (для дарослых). Магчымасць купіць кошык ад майстра.

18:00 Канцэрт групы “Нагуаль”.

Пасля кожнага майстар-класа альбо прэзентацыі – дэгустацыя арганічных прадуктаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео