BE RU EN
rss facebook twitter

Следчы камітэт ужо аптымізавалі

22.08.2013
Следчы камітэт ужо аптымізавалі
Старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў заявіў пра завяршэнне працэсу аптымізацыі ведамства.

"Ліквідавана адно з галоўных упраўленняў Следчага камітэта, скарочана пасада намесніка старшыні камітэта, адпаведныя змяненні ўнесены ў штатныя структуры ўпраўленняў па абласцях і горадзе Мінску. У абласных і буйных раённых цэнтрах 26 райаддзелаў рэарганізаваны шляхам зліцця ў 8 міжраённых і 2 гарадскія аддзелы. Такім чынам, колькасць следчых падраздзяленняў у краіне скарацілася да 131", - цытуе БЕЛТА словы Валянціна Шаева, сказаныя ім у інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня”.

Паводле слоў старшыні СК, рэфармаванне прывяло не толькі да скарачэння пасад (у асноўным кіруючых), але і да змяншэння расходаў на фінансаванне бягучай дзейнасці, фонду аплаты працы, аўтатранспарту, камунальных паслуг, рэчавай маёмасці і гэтак далей.

"Наадварот, зліццё райаддзелаў дало магчымасць палепшыць арганізацыю работы. Цэнтралізацыя следчых падраздзяленняў у рэгіёнах зрабіла іх больш кіруемымі, кантралюемымі і мабільнымі. Дапусцім, раней Віцебск абслугоўвалі тры дробныя аддзелы СК, сёння - адзін буйны. У яго кіраўніка з'явілася магчымасць выбару супрацоўнікаў, узаемазамяняльнасці спецыялістаў. Таксама гэта знізіла карупцыйныя рызыкі ўнутры нашай сістэмы: калі адносна непрадузятасці следчага ўзніклі якія-небудзь сумненні, расследаванне справы можа быць у любы момант перадаручана іншаму супрацоўніку", - расказаў старшыня СК.

Гаворачы ў цэлым аб рабоце Следчага камітэта, Валянцін Шаеў адзначыў, што сур'ёзных пралікаў удалося пазбегнуць. "Сёння можна канстатаваць, што дзяржаве не давялося шкадаваць аб стварэнні такой праваахоўнай структуры, як Следчы камітэт. Час пацвердзіў ужо яго неабходнасць. Якасць папярэдняга следства, безумоўна, палепшылася. Павышана раскрывальнасць, зніжана колькасць нязнойдзеных злачынцаў і прапаўшых без вестак грамадзян. Стала менш спраў, накіраваных пракурорамі для дадатковага расследавання. Значна павялічылася колькасць пакрыцця ўрону ад учыненых злачынстваў. Павысілася аператыўнасць следства: у тэрмін да 1 месяца завершана чвэрць крымінальных спраў, і гэта пры тым, што закон дае нам права 2 месяцы расследаваць справу да афіцыйнага прадаўжэння тэрмінаў", - расказаў ён.

Валянцін Шаеў адзначыў, што ёсць пэўныя шурпатасці ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі, аднак назваў іх несістэмнымі і нязначнымі. Паводле яго слоў, звязаны яны ў асноўным з дачай прававой ацэнкі па якіх-небудзь канкрэтных абставінах і фактах. Аднак, як заявіў старшыня СК, гэтыя недахопы своечасова ўстараняюцца. "Мы праводзім агульныя калегіі і аператыўныя нарады з прадстаўнікамі іншых праваахоўных структур, ствараюцца яшчэ і сумесныя рабочыя групы як па асобных злачынствах, так і па цэлых напрамках работы. Звычайна па асабліва цяжкіх, асабліва складаных справах следчую групу ствараюць два ведамствы: СК і КДБ. Ёсць сумесныя групы, у якія ўваходзяць супрацоўнікі органаў дазнання - КДБ, ДФР, МУС і іншых", - адзначыў ён.

Валянцін Шаеў таксама расказаў, што існуе сумесная рабочая група СК і МУС па расследаванню злачынстваў мінулых гадоў. Члены гэтай групы адсочваюць прыпыненыя справы, у якіх няма падазроных, і ацэньваюць, што можна зрабіць для ўстанаўлення ісціны. Прымяняюць да старых спраў новыя крыміналістычныя падыходы, праводзяць зверкі з генатыпічнымі і дактыласкапічнымі базамі даных, якія пастаянна папаўняюцца. У выніку раскрываюцца злачынствы 10-, 20-гадовай даўнасці. Такія ж сумесныя групы створаны па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, карупцыяй і многім іншым. "Акрамя павышэння эфектыўнасці работы такое супрацоўніцтва дае магчымасць адысці ад фармалізму, скараціць дакументаабарот паміж ведамствамі. Прымаюцца больш правільныя рашэнні, даюцца больш справядлівыя ацэнкі, калі калегі ўзаемна дзеляцца вопытам, пры гэтым гледзячы адзін аднаму ў вочы", - лічыць Валянцін Шаеў. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео