BE RU EN
rss facebook twitter

У Быхаве збіраюцца пікетаваць супраць размяшчэння расійскіх авіябаз

21.08.2013
У Быхаве збіраюцца пікетаваць супраць размяшчэння расійскіх авіябаз
Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік Сяргей Антонаў падаў у райвыканкам заяўку на правядзенне пікету.

Сяргей Антонаў просіць райвыканкам дазволіць правесці пікетаванне 8 верасня ў быхаўскім парку Перамогі, які знаходзіцца непадалёк ад цэнтра горада, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

“Я мэтанакіравана ўказаў у якасці месца правядзення масавага мерапрыемства парк Перамогі, бо раней мясцовыя чыноўнікі адмаўлялі мне ў правядзенні пікетаванняў на той падставе, што быццам бы я ўказваў у заяўках месцы, якія знаходзяцца побач з адміністрацыйнымі будынкамі, - распавядае Сяргей Антонаў. – Мне будзе цікава паглядзець, ці дазволяць яны правесці пікет зараз. У “БРСМаўцаў” і “Беларусістаў” ніякіх праблем з правядзеннем масавых мерапрыемстваў у Быхаве чамусьці не ўзнікае, праводзяць яны іх у любым месцы. Я вельмі адмоўна стаўлюся да размяшчэння ў Беларусі замежнай вайсковай базы, яна нам 100 год не патрэбна. У Быхаве шмат гадоў размяшчалася база марской авіацыі, і гэта не прынесла гораду ніякай карысці. Пасля таго, як вайскоўцы сыйшлі, яны пакінулі гэтую базу ў дрэнным стане: усе камунікацыі гнілыя, дабіты “да ручкі” асфальт. Жыхарам Быхава тыя самалёты не давалі спаць па начах, ад іх рову шыбы ў вокнах выляталі. І парадку асаблівага ў вайсковай частцы не было. У горадзе да гэтай пары добра памятаюць выпадак, калі ў 1991 годзе матросы-дэзертыры расстралялі каравул. Замежныя салдаты і самалёты нашай краіне не патрэбны, у нас ёсць свая ўласная армія і авіацыя, якія павінна выконваць задачу па абароне краіны”.

Нагадаем, што на нарадзе па пытаннях будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл краіны 20 жніўня Аляксандр Лукашэнка даручыў прыступіць да практычнай рэалізацыі дамоўленасцяў з Расіяй у галіне авіяцыі і супрацьпаветранай абароны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео