BE RU EN
rss facebook twitter

Тадэвуш Кандрусевіч: Касцёл перакладае літургічныя кнігі на беларускую мову

21.08.2013
Тадэвуш Кандрусевіч: Касцёл перакладае літургічныя кнігі на беларускую мову
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з прывітальным словам на адкрыцці XV Міжнароднага з’езда славістаў у Мінску.

21 жніўня ў Мінску распачаў працу XV Міжнародны з’езд славістаў. Міжнародны форум упершыню праходзіць у сталіцы Беларусі і сабраў вядучых славістаў з 42-х краін свету. Сярод запрошаных гасцей на пленарным пасяджэнні выступіў і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У сваім звароце арцыпастыр падкрэсліў, што месцам правядзення сёлетняга з’езда славістаў свету Мінск выбраны нездарма:

- Юбілейны форум славістаў праходзіць у 1150-ю гадавіну стварэння славянскай пісьменнасці апосталамі славянамі святымі Кірылам і Мятодам, а таксама ў 1025-ю гадавіну хрышчэння Русі. Гэтыя гістарычныя падзеі далі новыя магчымасці як для евангелізацыі славянскіх народаў, так і для развіцця іх культуры.

Іерарх распавёў пра важную працу, якую ажыццяўляе Каталіцкі Касцёл сумесна з мовазнаўцамі па перакладзе літургічных кніг на беларускую мову, а таксама пра цяжкасці, з якімі даводзіцца сутыкацца падчас гэтых прац.

- Праца ў дадзеным кірунку ўскладняецца тым, што яшчэ недастаткова поўна распрацавана рэлігійная тэрміналогія на беларускай мове, таму працэс перакладу і падрыхтоўкі рэлігійнай літаратуры носіць творчы характар часам да такой ступені, што нярэдка даводзіцца ўжываць неалагізмы, каб перадаць сэнс, — зазначыў Тадэвуш Кандрусевіч.

Беларускі іерарх выказаў спадзяванне, што Міжнародны з’езд славістаў стане новым крокам у вывучэнні і развіцці славянскіх моваў, у тым ліку і беларускай, а таксама паспрыяе еднасці славянскіх народаў, паведвамляе Catholic.by.

XV Міжнародны з’езд славістаў завершыцца 27 жніўня. Найбольшае прадстаўніцтва ў Мінску маюць расіяне (70 дэлегатаў), палякі (55) і ўкраінцы (35). Кожная краіна мае свае квоты па колькасці ўдзельнікаў. Беларусь на форуме прадстаўляюць 25 чалавек. Праца секцый з удзелам вядучых славістаў свету арганізавана па трох накірунках: "мовазнаўства", "літаратуразнаўства, фальклор, фалькларыстыка" і "гісторыя славістыкі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео