BE RU EN
rss facebook twitter

Па сканчэнні адміністратыўнага спагнання МЗС вярнуў журналісту акрэдытацыю

20.08.2013
Па сканчэнні адміністратыўнага спагнання МЗС вярнуў журналісту акрэдытацыю
Павел Свярдлоў. Фота: euroradio.fm
Міністэрства замежных спраў аднавіла акрэдытацыю журналіста “Еўрарадыё” Паўла Свярдлова праз год пасля таго, як ён адбыў адміністратыўны арышт за дробнае хуліганства.

Як паведамляе “Еўрарадыё”, Павел Свярдлоў атрымаў ад МЗС Беларусі гадавую акрэдытацыю. Рашэнне пазбавіць журналіста акрэдытацыі было прынятае ў студзені 2013 года на падставе таго, што ўлетку 2012 года Павел Свярдлоў быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы.

22 чэрвеня 2012 года карэспандэнт Еўрарадыё Павел Свярдлоў выйшаў на працу з пад’езда свайго дома і быў затрыманы людзьмі ў цывільным. Супраць журналіста распачалі справу па артыкуле 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса — дробнае хуліганства. У той жа дзень суддзя Таццяна Матыль пакарала Свярдлова 15-цю суткамі арышту. Пакаранне ён адбываў у мінскім ізалятары на вуліцы Акрэсціна.

Суды вышэйшай інстанцыі, у тым ліку і Вярхоўны суд, пакінулі пастанову аб арышце без зменаў, нягледзячы на тое, што з’явіўся грамадзянскі сведка інцыдэнту, які абвяргаў паказанні міліцыянтаў.

Згодна з п.15.2 Палажэння аб парадку акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ, МЗС мае права пазбавіць акрэдытацыі карэспандэнта ў выпадку парушэння ім “заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.

Праз год пасля прысуду адміністрацыйнае спагнанне здымаецца. Адпаведна, у ліпені 2013 года Карэспандэнцкі пункт Еўрарадыё ізноў падаў у МЗС дакументы на акрэдытацыю Паўла Свярдлова. Просьба была задаволеная. З 20 жніўня журналіст вяртаецца да працы ў інфармацыйнай рэдакцыі радыё.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео