BE RU EN
rss facebook twitter

Штраф драматургу Карэліну склаў не 10, а 7 мільёнаў рублёў

14.08.2013
Штраф драматургу Карэліну склаў не 10, а 7 мільёнаў рублёў
Агульная сума штрафа, якім драматург Андрэй Карэлін быў пакараны за абразу міліцыянтаў, склала не 10, а 7 мільёнаў рублёў.

Ад пачатку на сайце МУС паведамлялася, што па артыкуле “Абраза” Андрэю Карэліну прысудзілі 50 базавых велічынь штрафу, хаця закон прадугледжвае не больш за 20, адзначае “Еўрарадыё”.

Сума пакарання нечакана зменшылася пасля таго, як Андрэй Карэлін у інтэрв’ю Еўрарадыё звярнуў увагу на неадпаведнасць велічыні штрафу заканадаўству.

Андрэй Карэлін: “Другі суд праходзіў па заяве жонкі міліцыянера Іванчыка, які загінуў, у дачыненні да якога я ў сваім каментарыі напісаў два словы: “непадрыхтаваны” і “непрафесійны”. Яна прасіла прыцягнуць мяне да адказнасці за абразу памяці яе нябожчыка-мужа. Мяне пакаралі па артыкуле 9.3 Адміністрацыйнага кодэкса. Што дзіўна, гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 4 да 20 базавых велічынь. А мне далі 50! Яны што — перарабілі Адміністрацыйны кодэкс? Далі ў 2,5 разы больш, чым маглі даць па законе!?”

Інфармацыя пра 10 мільёнаў штрафу была і на сайце МУС, а таксама была агучаная ў афіцыйных СМІ. Няўжо пасля публікацый з гэтай нагоды ў незалежных СМІ справу ў судзе пераглядзелі і прысуд змянілі? У судзе Фрунзенскага раёна Мінска адказваць на гэтае пытанне адмовіліся.

Суд Фрунзенскага раёна: “Улічваючы, што вы не прадстаўляеце нейкі бок па дадзенай справе, то такую інфармацыю падаваць вам мы не маем права”.

Што гэта было — перагляд справы ці банальная памылка, не кажуць і ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства.

МУС: “Уся сума — 7 мільёнаў. Па двух фактах. Па першым — 5 мільёнаў, па другім — 2. Гэта тая інфармацыя, якая апошняя і якая размешчаная на сайце”

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео