BE RU EN
rss facebook twitter

Беларуска трапіла ў палон да сірыйскіх паўстанцаў

14.08.2013
Беларуска трапіла ў палон да сірыйскіх паўстанцаў
У інтэрнэце з’явіўся відэаролік, на якім палонніцы сірыйскіх паўстанцаў называюць свае імёны і прызнаюцца ў супрацы з групоўкай “Хезбала”. Адна з палонніц – беларуска Святлана Маркіяновіч.

Другая жанчына называе сябе Карынай з Малдовы, піша Радыё Свабода. Жанчыны кажуць, што іх прывезлі ў Сірыю пад выглядам журналістак. Усё адбываецца пад дуламі аўтаматаў і ў прысутнасці людзей у камуфляжы і балаклавах.

На сайце «Одноклассники» ёсьць профіль з фотаздымкамі жанчыны з такім жа імём і знешнім выглядам. Паводле яго, Святлане Маркіяновіч 30 гадоў, яна з Жодзіна. На адным з фотаздымкаў Святлана ў салоне самалёта. Апошні раз яна заходзіла на сваю старонку 17 чэрвеня.

Леанід Быдка, брат Карыны Кольца, якая знаходзіцца ў палоне ў сірыйскіх паўстанцаў разам з беларускай Святланай Маркіяновіч, паведаміў, што яна выехала 25 ліпеня “на заробкі”.

“Яна званіла мне тыдзень таму. Сказала, што яе выкралі. Я сказаў, што не ведаю, што рабіць. Тады яна мне сказала, каб я пайшоў да той жанчыны, якая яе сюды адправіла. Я пытаюся, як цябе выкралі. Яна кажа, што выкралі яе ў сяброўкі, і яна зараз знаходзіцца з ёю ў палоне”.

Па словах брата, Карына выехала 25 ліпеня “працаваць”, аднак краіны ён не ведае. Нумар тэлефона, з якога яна званіла першы раз, быў з Лівана. Другі раз, калі яна паведамляла пра выкраданне, нумар быў сірыйскі. Яна таксама паведаміла, што знаходзіцца ў Сірыі.

Карыне 32 гады, яна не мае сям’і, дзяцей і пэўнай прафесіі. Брат Карыны дагэтуль не звяртаўся да праваахоўных органаў.

“Хезбала” — шыіцкая ісламісцкая тэрарыстычная арганізацыя і палітычная партыя, заснаваная ў Ліване. Дзейнічае больш за 30 гадоў. Яе цяперашні лідар — Хасан Насрала. Колькасць удзельнікаў па розных падліках вагаецца ад некалькіх тысяч да некалькіх дзясяткаў тысяч чалавек. Знакамітая гучнымі тэрарыстычнымі акцыямі. Выдатна ўзброеная і валодае высокатэхналагічным абсталяваннем. Мае ўласны спутнікавы тэлеканал і радыёстанцыю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео