BE RU EN
rss facebook twitter

Старшыня гарвыканкаму загадаў развіваць роварны рух у Мінску

12.08.2013
Старшыня гарвыканкаму загадаў развіваць роварны рух у Мінску
Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька падчас аператыўнай нарды паставіў задачу па распрацоўцы плана дзеянняў па развіцці роварнага руху ў Мінску.

Кіраўнік гарвыканкаму выказаў шэраг заўваг, а таксама заявіў пранезадаволенасць тэмпамі і ходам развіцця роварнага руху, заслухаўшы даклад першага намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму Валянціна Бараўка, перадае агенцтва "Мінск-навіны".

У працы павінны прыняць удзел не толькі чыноўнікі з адміністрацый раёнаў, але і трэнеры па веласпорце. На працягу месяца ім неабходна абследаваць кожную вуліцу і паказаць, дзе трэба панізіць бартавы камень, пашырыць роварную дарожку і выканаць іншыя працы. Складзены раней план ужо не адказвае патрабаванням насельніцтва, канстатаваў Мікалай Ладуцька.

Таксама ў горадзе створаць прафесійны роварны клуб. Адпаведныя матэрыялы будуць разгледжаны на адным з бліжэйшых пасяджэнняў Мінгарвыканкама.

- Адпрацуйце з айчыннымі вытворцамі роварнай тэхнік сістэму развіцця роварнага руху. У іх такая ініцыятыва ёсць, - даручыў кіраўнік Мінгарвыканкама. - Яны павінны ўкласці частку грошай у стварэнне роварнага клуба. Неабходна арганізаваць і сетку аб'ектаў гандлю і пракату ровараў, заснаваную на прадукцыі айчыннай вытворчасці.

У цяперашні час у Мінску налічваецца каля 300 тысяч велааматараў. Іх лік павінен вырасці да 500 тысяч, адзначыў Мікалай Ладуцька.

У развіццё велосферы ўжо ўключыліся камерцыйныя арганізацыі і прыватныя прадпрымальнікі. Вырасла колькасць пунктаў пракату - іх зараз 22, паведаміў Валянцін Баравок. Адчыніліся 13 рамонтных майстэрняў, велакафэ і велакухня.

За апошнія гады сітуацыя з веластруктурой палепшылася, але праблем яшчэ шмат. Напрыклад, усе мерапрыемствы па зніжэнні бардзюрнага каменя выкананы толькі ў Савецкім і Ленінскім раёнах. Блізкія да завяршэння працы ў Фрунзенскім.

- У Савецкім раёне знайшлі эфектыўнае рашэнне праблемы - так званыя велапандусы, - адзначыў Валянцін Баравок. - Бетонная пліта шырынёй адзін метр служыць адаптарам паміж праезнай часткай і тратуарам. Яна зручная для ровара, дзіцячага ды інваліднага вазкоў. Сёння ў раёне ўсталяваныя пяць такіх пандусаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео