BE RU EN
rss facebook twitter

Ветслужба: План барацьбы з чумой свіней - дзяржтаямніца

09.08.2013
Ветслужба: План барацьбы з чумой свіней - дзяржтаямніца
Намеснік дырэктара Дэпартаменту ветэрынарнага кантролю Мінсельгасхарча Беларусі Аляксандр Куцко адмовіўся раскрыць план дзеянняў уладаў па барацьбе з АЧС.

Размова з Куцко адбылася калі прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі прынеслі ў Мінсельгасхарч зварот з патрабаваннем у тры дні абнародаваць план барацьбы з афрыканскай чумой свіней. Што можа быць таямнічага ў гэтым плане, Аляксандр Куцко сказаць не змог, паведамляе прэсавая служба БХД.
 
Разам з тым ён адзначыў, што кожны дзень вынікі барацьбы з АЧС падаюцца ў выглядзе справаздачы Аляксандру Лукашэнку, які трымае сітуацыю на асабістым кантролі. Гэта, маўляў, ёсць доказам таго, што фермерам і сялянам няма чаго хвалявацца. А значыць, сказаў ён, людзі павінны падтрымліваць дзеянні ўладаў.

Аляксандр Куцко таксама паведаміў, што ўлады працягнуць знішчаць свіное пагалоўе ў прыватных гаспадарках, каб гарантаваць бяспеку свінакомплексаў. Паводле яго словаў, у прыватных гаспадарках складаней кантраляваць эпідэміялагічную сітуацыю, у той час як свінакомплексы прыносяць грошы ў бюджэт. З заўвагай, што менавіта на свінакомплексах часцей і болей паміраюць свінні, ён не пагадзіўся. Чыноўнік таксама заявіў, што ўлады не будуць пераносіць свінакомплексы, пабудаваныя насуперак санітарным нормам заблізка да сялянскіх гаспадарак, бо гэта вельмі дорага і шмат грошаў у іх ужо ўкладзена.

Апроч таго, Аляксандр Куцко заявіў, што кампенсацыя, якую дзяржава выплочвае сялянам за знішчаных свінняў, вельмі добрая. На заўвагу, што гэта ў некалькі разоў менш за тое, што маглі б атрымаць сяляне за незабітых свінняў, ён не прарэагаваў.

Чыноўнік таксама паведаміў, што зараз з тэрыторыі Літвы на Беларусь можа прыйсці хвароба, небяспечная ўжо для буйнога рагатага быдла. Аднак, заверыў ён, вынішчэнне кароваў не плануецца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео