BE RU EN
rss facebook twitter

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава канфіскату

09.08.2013
У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава канфіскату
"Выратаваныя каштоўнасці" - сумесны праект НГМ і філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Выстава дзейнічае ў рамках доўгатэрміновага выставачнага праекта “Культура не ведае правінцыі”, мэта якога – паказаць унікальныя музейныя калекцыі абласных і раённых музеяў краіны. Яна прэзентуе збор Музея "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" – філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Гэта адзіны ў Беларусі і на тэрыторыі СНД музей, дзе экспануюцца творы мастацтва і прадметы антыкварыяту, канфіскаваныя пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага гістарычнага музею.

На выставе прадстаўлена больш за 300 помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва якім пашанцавала вярнуцца з небыцця і заняць пачэснае месца ў экспазіцыйных залах.

Экспазіцыя складаецца з помнікаў нумізматыкі і баністыкі VІ-ХХ стст. – гэта манеты Візантыі, еўрапейскіх краін, Рэчы Паспалітай і інш. Калекцыя прадметаў з каштоўных металаў прадстаўлена паясамі і кінжаламі працы майстроў Паўночнага Каўказа, срэбнымі партсігарамі і іншымі вырабамі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Экспануюцца творы мастацтва краін Усходу, сярод якіх кітайскія дэкаратыўныя накладкі, сярэднеазіяцкі посуд з медзі і іншае. Заходнюю Еўропу прадстаўляюць рыжскі хрусталь, выкшталцоныя прадметы побыту і посуд, графіка. Адной з найбольш цікавых частак экспазіцыі з’яўляецца калекцыя абразоў ХVІІІ-ХХ стст., бо рускі іканапіс — адметная з’ява сусветнай мастацкай культуры. Дапаўняюць экспазіцыю сакральнага мастацтва ўзоры Растоўскай фініфці і рускага меднага ліцця, рарытэтныя кніжныя выданні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео