BE RU EN
rss facebook twitter

Жыхары мінскага мікрараёна Уручча патрабуюць спыніць высечку дрэў для пабудовы аўтацэнтра

06.08.2013
Жыхары мінскага мікрараёна Уручча патрабуюць спыніць высечку дрэў для пабудовы аўтацэнтра
Для таго, каб спыніць высечку дрэў на месцы будаўніцтва аўтацэнтра Audi AG у сталічным мікрараёне Ўручча, мяясцовыя жыхары запісалі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі.

Відэа размешчана на сайце інтэрнэт-сэрвісу па відэахостынгу YouTube, піша БелаПАН.

Як паведаміў мясцовы жыхар, мінскі прадпрымальнік Вячаслаў Піліпук, які зачытвае тэкст відэазвароту, на сходзе жыхароў 5 жніўня каля гарнізоннага Дома афіцэраў па вуліцы Герояў 120-й дывізіі прысутнічалі каля 30 чалавек. "Акрамя таго, да нас ненадоўга далучаліся мінакі", - растлумачыў ён.

Для нагляднасці людзі дэманстравалі на камеру плакаты з надпісамі "Зялёнага Уруччы - так!" і "Не - экалагічнай тэрору!".

"Мы звярнуліся да кіраўніка дзяржавы з просьбай спыніць высечку, а таксама аднавіць пасадкі дрэў на месцы будучага цэнтра Audi, - распавёў Піліпук. - Мы папрасілі перанесці цэнтр Audi далей за межы МКАД і правесці грамадскія слуханні па гэтым будаўніцтве".

Мясцовы жыхар таксама адзначыў, што кіраўніка дзяржавы папрасілі расследаваць дзеянні чыноўнікаў адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска, да якіх жыхары па гэтым пытанні "неаднаразова звярталіся, але яны заўсёды адводзяць размову ў іншае рэчышча".

На сходзе жыхароў, які, па словах Піліпука, доўжыў прыкладна паўтары гадзіны, прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёну і кіраўніцтва Першамайскага РУУС. Яны назіралі за тым, што адбываецца, з боку.

Пасля завяршэння мерапрыемства да Піліпука падышлі трое супрацоўнікаў АМАПу, папрасілі яго прад'явіць дакументы і спыталі, ці ёсць у прысутных дазвол на правядзенне мітынгу. "Мы сказалі, што гэта не мітынг, а сход жыхароў. Мяне спыталі, ці ёсць у мяне час прайсці ў апорны пункт міліцыі і адказаць на некалькі пытанняў", - сказаў ён.

У суправаджэнні дзесятка жыхароў Піліпук прайшоў ў размешчаны недалёка апорны пункт. Міліцыянтаў цікавіла, што адбывалася канкрэтна каля гарнізоннага Дома афіцэраў. Яны таксама ўдакладнілі, ці збіраў Вячаслаў якім-небудзь чынам мясцовых жыхароў і ці запрашаў на гэты сход журналістаў, якія там прысутнічалі. На гэтыя пытанні Піліпукадказаў адмоўна. Пасля таго, як мясцовы жыхар падпісаў пратакол апытання, яго адпусцілі.

Нагадаем, будаўніцтва аўтацэнтра Audi AG афіцыйна пачалося 12 чэрвеня. Будоўля вядзецца на месцы хвойнай лесапалосы, якая агароджвае мясцовыя жылыя хаты ад ажыўленага праспекта Незалежнасці. Ініцыятары праекту запэўніваюць, што ён прайшоў неабходную экспертызу. Адміністрацыя Першамайскага раёна не пярэчыць супраць будаўніцтва аўтацэнтра ў гэтым месцы.

Раней першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Юрый Трушчанка сцвярджаў, што грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва аўтацэнтра праходзілі, аднак не змог назваць іх дату.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео