BE RU EN
rss facebook twitter

Чаму ўкраінскія студэнты масава паступаюць у магістратуру?

04.08.2013 Вольга Грынюк, ampby.org
Чаму ўкраінскія студэнты масава паступаюць у магістратуру?
Увядзенне Балонскай сістэмы ва Украіне літаральна прынесла хаос у сферу вышэйшай адукацыі і рынку працы. Чаму так адбылося, што робяць украінскія студэнты і чаго чакаць Беларусі?

 «Абавязковая» магістратура

Украінскія працадаўцы яшчэ не зразумелі еўрапейскага падыходу і лічаць ступень “бакалаўра” незакончанай вышэйшай адукацыяй. А міністэрства адукацыі Украіны пакуль не можа растлумачыць розніцу паміж “бакалаўрам” і “спецыялістам”, а таксама паміж “закончанай” і “незакончанай” вышэйшай адукацыяй.
Цяпер, каб павысіць канкурэнтаздольнасць на рынку працы, большасць ўкраінцаў-бакалаўраў адразу паступаюць ў магістратуру. А гэта яшчэ 1-2 гады вучобы. Агулам яны вучацца 5-6 гадоў, гэтаксама як і многія беларусы, пiша ampby.org.

 
Калі для беларусаў магістратура пажадана, то для ўкраінцаў – ледзь не абавязковае патрабаванне рынку працы.
 
Андрэй, юрыст: «Паступіў у магістратуру, каб мая адукацыя лічылася завершанай» (Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнка).
 
“Ступень бакалаўра на Украіне лічыцца “незакончанай вышэйшай адукацыяй”. Бакалаўр – гэта чалавек, які фактычна не атрымаў вышэйшую адукацыю і не можа прэтэндаваць на кар’ерны рост і высокія пасады. Асабліва гэта тычыцца дзяржаўнай службы. Як вынік, студэнты ідуць у магістратуру, каб іх вышэйшая адукацыя лічылася закончанай”.
 
У Еўропе, па словах Андрэй, ступень бакалаўра ўжо лічыцца закончанай вышэйшай адукацыяй. У магістратуру ідуць тыя, хто хоча займацца навуковай дзейнасцю. Андрэй мусіць паступіць у магістратуру, каб яго вышэйшая юрыдычная адукацыя лічылася закончанай, але ў навуцы сябе не бачыць.

Выпускнікі КНУ імя Тараса Шаўчэнкі

Аліна, эканаміст: «Асноўны матыў паступлення ў магістратуру – палепшыць кар’ерныя шанцы» (Універсітэт эканомікі і права “КРОК”)
 
“Калі ў працадаўцы будзе выбар паміж бакалаўрам і магістрам без вопыта працы, то, безумоўна, ён возьме на працу магістра, з надзеяй на тое, што магістр мае больш ведаў па спецыяльнасці. З іншага боку, калі ў бакалаўра будзе большы вопыт працы, то, хутчэй, возьмуць бакалаўра”.
 
Аднак, каб атрымаць кіруючую пасаду ў буйной кампаніі, ступені бакалаўра недастаткова. Аліна сцвярджае, што яе знаёмы быў вымушаны паступіць у завочную магістратуру, каб атрымаць павышэнне ў сваёй кампаніі да начальніка аддзела.
 
Насця, перакладчыца: «Вырашыла паступіць ў англамоўную магістратуру за мяжой, бо незадаволена якасцю атрыманых ведаў на бакалаўрыяце» (КНУ імя Т. Шаўчэнка).
 
«Сапраўды, зараз на Украіне людзі атрымліваюць дыплом бакалаўра ў 20-21 год, дыплом магістра ў 22-23 гады. Тым не менш, гэта зусім не вырашае ні праблем украінскай адукацыі, ні праблем украінскага рынку працы. Нашыя бакалаўры і магістры ў асноўным не маюць ніякіх практычных ведаў».
 
Падчас навучання ў адной з самых прэстыжных вну Кіева яна фактычна не займалася перакладамі, а вывучала непатрэбную тэорыю.
 
Балонскі працэс: плюсы і мінусы
 
Нягледзячы на тое, што ўкраінскія працадаўцы і супрацоўнікі Міністэрства адукацыі пакуль не знайшлі кансэнсуса наконт вартасці ступеняў “бакалаўр” і “магістр”, Балонская сістэма дае ўкраінцам некаторыя плюсы.
 
Па-першае, украінскія бакалаўры, адвучыўшыся чатыры гады, могуць паступаць у замежныя магістратуры без дадатковых працэдур пацверджання дыплома (настрыфікацыі). Спецыялістам – пасля пяці гадоў навучання – трэба пацвярджаць дыпломы за мяжой.
 
Па-другое, міжнародныя кампаніі з большым разуменнем і павагай ставяцца да дыпломаў “бакалаўра” і “магістра”. Яны, у адрозненні ад украінскіх, прызнаюць бакалаўрыят закончанай вышэйшай адукацыяй.
 
Па-трэцяе, чатырохгадовае навучанне на ступені “бакалаўра” дазваляе зэканоміць час і фінансавыя сродкі студэнта-платніка.

 

Адным з асноўных мінусаў Балонскага працэсу называюць магчымую “уцечку мазгоў“. Хаця пры эфектыўнай і якаснай сістэме адукацыі і іншых ўмовах, гэта будзе хутчэй “абмен мазгамі”. Яшчэ адзін выклік – неадпаведнасць ступені доктара ў Балонскім працэсе і на постсавецкая прасторы, дзе “Балонскаму доктару” адпавядае кандыдат.
Беларускія студэнты нярэдка наракаюць на тое, што Беларусь засталася ў баку ад агульнаеўрапейскіх адукацыйных працэсаў і хацелі б бачыць сістэму вышэйшай адукацыі больш адкрытай да Еўропы і мець больш магчымасцяў для адукацыі за мяжой.
 
Беларускія студэнты: два дыпломы і дадатковыя гады «за партай»
 
Аляксандра, юрыст-міжнароднік: «Дыплом БДУ для кар’еры ў Беларусі, дыплом ЕГУ – для Еўропы» (скончыла юрыдычны факультэт БДУ, навучаецца ў ЕГУ)
 
«У гэтым годзе я скончыла БДУ па спецыяльнасці «міжнароднае права», і яшчэ мне застаўся год, каб давучыцца ў ЕГУ на завочным аддзяленні па той жа спецыяльнасці. Чаму я паралельна вучылася ў двух універсітэтах? Дыплом БДУ мне патрэбны, каб будаваць кар’еру ў Беларусі, бо нашыя працадаўцы ў сферы права цэняць менавіта беларускі дыплом. Аднак я не ўпэўнена, што хачу ўсё жыццё працаваць тут, у Беларусі.
 
Дыплом ЕГУ прызнаецца ва ўсім свеце, дзякуючы таму, што ЕГУ – удзельнік Балонскага працэса. Таму паступіць у заходнюю магістратуру будзе прасцей з дыпломам ЕГУ, чым з дыпломам БДУ.

«Я – спецыяліст у 23 гады, яны (украінцы – аўт.) – магістры ў 23 гады. Мне трэба пачынаць кар’еру з нуля і ім, магістрам, таксама, з нуля. У 23 гады украінцы ўжо сваё адвучыліся, а мне, магчыма, прыйдзецца ісці ў тую ж магістратуру для таго ж кар’ернага роста. Асноўная розніца паміж “іх” бакалаўрам і “нашым” спецыялістам – гэта тое, што “нашаму” трэба на 1 год больш сядзець за партай і слухаць нікому не патрэбную тэорыю».Юрый, спецыяліст па міжнародных адносінах: «Асноўная адрозненне ад украінцаў: нашым спецыялістам трэба сядзець за партай на год больш» (скончыў Факультэт міжнародных адносін БДУ)
На шляху Беларусі да Балонскага працэсу ёсць шмат выклікаў. Не апошнюю ролю грае ўпартае нежаданне Міністэрства адукацыі рэфармаваць змест адукацыі, забяспечваць акадэмічныя свабоды, а таксама ісці на кантакт з экспертнай супольнасцю, Грамадскім балонскім камітэтам.

 

Даведка
Еўрапейская прастора вышэйшай адукацыі (ЕПВА, ангел. European Higher Education Area, EHEA; былы Балонскі працэс) – адзіная еўрапейская адукацыйная прастора ўсіх краін, якія ўдзельнічаюць у Балонскім працэсе. Была заснавана ў сакавіку 2010 году падчас канферэнцыі Будапешт – Вена міністраў адукацыі Еўропы.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео