BE RU EN
rss facebook twitter

Arche распачаў рэгіянальныя прэзентацыі з Гродна

31.07.2013
Arche распачаў рэгіянальныя прэзентацыі з Гродна
Імпрэза адбылася 30 ліпеня ў Гродне і менавіта ў тым памяшканні, дзе ўвосень мінулага года быў затрыманы галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў.

Часопіс Arche распачаў шэраг рэгіянальных прэзентацый. Першая з іх адбылася 30 ліпеня ў Гродне і менавіта ў тым памяшканні, дзе ўвосень мінулага года быў затрыманы галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў.

Ён пацвердзіў БелаПАН, што месца першай прэзентацыі выбрана не выпадкова: "У Гродне вельмі багатае культурнае жыццё. І так сталася, што ўкладальнікі нумара, прысвечанага гістарычнай палітыцы і гістарычнай памяці, прадстаўляюць гарадзенскі ўніверсітэт і гарадзенскую школу беларускай гістарыяграфіі, таму выбар быў абумоўлены гэтымі практычнымі меркаваннямі, а з другога боку — мы хочам паказаць пераемнасць паміж канцом і пачаткам праекта пад назвай Arche".

Паводле слоў Булгакава, менавіта з затрымання 14 верасня 2012 года ў гэтым памяшканні пачаўся пераслед часопіса.

Нагадаем, Булгакаў быў затрыманы на прэзентацыі кнігі "Саветызацыя Заходняй Беларусі" і абвінавачаны ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

"Здавалася, што часопіс не выжыве і будзе зачынены, а галоўны рэдактар нават сядзе ў турму па крымінальным абвінавачванні, але, на шчасце, нам удалося перажыць гэтую найчарнейшую паласу, і мы пачынаем шлях у лепшую будучыню", — працягнуў Булгакаў.

Апроч прэзентацыі двух новых нумароў часопіса Arche, перад прысутнымі быў арганізаваны выступ гісторыка Алеся Белага, які паведаміў аб праекце "Наша страва" і сваёй узноўленай працы "Хроніка Белай Русі". "Наша страва" была прэзентавана кнігай і міні-серыялам.

У розных рэгіёнах Беларусі прэзентацыі часопіса будуць працягвацца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео