BE RU EN
rss facebook twitter

Мінсельгасхарч забараніў трымаць свіней у радыюсе 5 кіламетраў ад свінакомплексаў

30.07.2013
Мінсельгасхарч забараніў трымаць свіней у радыюсе 5 кіламетраў ад свінакомплексаў
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прыняло пастанову, якая забараняе гадаванне свіней у радыюсе меньшым за 5 кіламетраў ад свінакомплексаў.

Пастанова была зацверджана яшчэ 12 ліпеня і ўступіла ў сілу напрыканцы мінулага тыдня, перадае “Еўрарадыё”.

Згодна з дакументам, свіней неабходна ліквідаваць ля ўсіх свінакомплексаў незалежна ад таго, ёсць там ачаг захворвання на свіную чуму альбо няма. Неабходнасць знішчыць свіней у чыстых ад АЧС раёнах тлумачыцца “правядзеннем мерапрыемстваў па абмежаванні распаўсюду і знішчэння АЧС у арганізацыях закрытага тыпу”.

Еўрарадыё дазванілася ў пасёлак Белавежскі, што ў Брэсцкай вобласці. Там размешчаны вялікі свінакомплекс. У сельсавеце расказваюць, што людзей заклікалі выразаць свіней на падворках, яшчэ не маючы на руках тэксту міністэрскай пастановы.

Работнік сельсавета: “Да 15-га чысла далі людзям тэрмін. Парэкамендавалі спачатку, бо калі праводзілі сход, то пастановы яшчэ не было… А зараз людзі кожны дзень у сельсавет паведамляюць, колькі свіней зарэзалі”.

На цяперашні момант у Белавежскім і навакольных вёсках засталося каля 80 свіней. Людзі ратуюць маладняк, вывозячы далей ад свінакомплексу. Ёсць і ўпартыя сяляне. Такіх у сельсавеце збіраюцца “пераконваць” персанальна, адрасна дасылаючы пастанову Мінсельгасхарча.

У “Правілах барацьбы з афрыканскай чумой свіней у Беларусі”, зацверджаных пастановай Мінсельгасхарча №84 ад 22 снежня 2008 года аб “прафілактычным” забоі свіней няма ні слова. Згодна з імі, жывёл забіваюць толькі пры выяўленні ачага захворвання.

Нагадаем, што раней кіраўнік літоўскай Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Ёнас Мілюс заяўляў, што ў Беларусі можа быць уведзеная поўная забарона на гадаванне свіней на хатніх падворках.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео