BE RU EN
rss facebook twitter

Генадзь Бураўкін: "Нешта ў нашым грамадстве зламалася…"

30.07.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Генадзь Бураўкін: "Нешта ў нашым грамадстве зламалася…"
religiya.su
Перш чым звяртаць увагу на праблемы з маральнасцю ў іншых краінах, варта навесці парадак у Беларусі.

 Такое меркаванне ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў вядомы беларускі паэт, былы прадстаўнiк Беларусi ў ААН Генадзь Бураўкін.

Сустракаючыся 29 ліпеня ў Мінску з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што заходняя цывілізацыя перажывае вельмі глыбокі крызіс маралі і духоўнасці.

Генадзь Бураўкін пагадзіўся з гэтай думкай толькі часткова: “Думаю, што сапраўды нейкі крызіс маралі ў нашым часе ёсць. Але гэта датычыць не толькі Захаду. На жаль, і ў нашай роднай Беларусі сапраўды некаторыя законы маралі не надта часта ўспамінаюцца. Відавочна, што нам не хапае высокай маральнасці ў адносінах паміж людзьмі і ў адносінах паміж дзяржавай і грамадзянамі”.

У якасці прыкладу паэт прыгадаў “судовыя працэсы над некаторымі людьмі, якія, так сказаць, лаяліся матам у грамадскім месцы”. “Даруйце, але мне не надта верыцца ў справядлівасць тых людзей, якія разглядаюць гэтыя справы. Дзе яны жывуць, няўжо не чуюць тое, што ў нас часам гучыць на вуліцах, у Мінску? Яны не чуюць нейкіх нелітаратурных выказванняў на рабочых прахадных? Няўжо яны не ведаюць, што нашыя міліцыянты, ахоўнікі парадку, не надта выбіраюць словы? Дык чаму адных за гэта вельмі жорстка караюць, а другім за гэта нічога такога няма?” – задаўся пытаннямі Генадзь Бураўкін.

Таксама ён заўважыў, што паказчыкам праблемаў з маральнасцю з’яўляецца недастаткова паважлівае стаўленне да старых людей: “Прычым гэта тычыцца як іхняга матэрыяльнага становішча, так і проста павагі да іх. І я не лічу, што ў нас з гэтым добра”. Іншыя прыклады – вялізная няроўнасць у аплаце працы, праблемы алкагалізму, жорсткія злачынствы.

“Нешта ў нашым грамадстве зламалася, нешта адбываецца не так, як хацелася б. Толькі шукаць гэта трэба не столькі ў чужых краінах, колькі ў саміх сябе, – лічыць Генадзь Бураўкін. – І калі мы навядзем парадак у сябе дома, калі ў нас будзе выдатная сітуацыя, калі мы будзем паважаць Канстытуцыю, будзем любіць і карыстацца роднай беларускай мовай, будзем паважаць нашу культуру – тады і сапраўды можна будзе казаць пра тое, што робіцца ў іншых месцах. А пакуль што я звярнуў бы ўвагу на праблемы ў нас дома”.

На думку паэта, дзейнасць праваслаўнай царквы і каталаліцкага касцёла ў Беларусі агулам дапамагаюць маральнасці грамадства. “Але тое, што і сярод служак царквы, і сярод вернікаў не ўсё добра, у мяне таксама няма ніякіх сумневаў. У рэшце рэшт, царква і касцёл таксама даволі спакойна глядзяць на многія дрэнныя з’явы ў нашым грамадстве, не прымаюць нейкіх асаблівых мераў супраць алкагалізму, супраць дрэннай адукаванасці нашых людзей. Зрэшты, як мне здаецца, і царква, і касцёл больш, чым нашыя чыноўнікі, заклікаюць да маральнасці, нагадваюць пра хрысціянскія законы, Божыя запаветы. Таму тут іхняя заслуга ёсць. Але я не сказаў бы, што яны робяць усё, што могуць”, – адзначыў Генадзь Бураўкін.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео