BE RU EN
rss facebook twitter

Да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску з’явіцца 400 дадатковых пунктаў доступу Wi-Fi

30.07.2013
Да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску з’явіцца 400 дадатковых пунктаў доступу Wi-Fi
У дадатак да 450 існуючыху Мінску кропак доступу Wi-Fi адмыслова перад чеэмпіянатаам свету па хакеі будзе арганізаванае падключэнне яшчэ 400 кропак.

Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" Эдуард Белакурскі.

Бесправадны доступ у Інтэрнэт будзе забяспечаны перш за ўсё ў сталічных гасцініцах і іншых аб'ектах, дзе будуць пражываць госці чэмпіянату свету па хакеі, спартыўных комплексах "Мінск-Арэна", "Чыжоўка-Арэна", Палацы спорту, парках, скверах, на галоўных вуліцах і пляцоўках горада, у кафэ і рэстаранах.

"Мы працуем з Мінгарвыканкамам па ўзгадненню месц для размяшчэння пунктаў. У першую чаргу імі абсталююць праспект Незалежнасці, паркі Горкага, Перамогі, спартыўныя збудаванні. Паслугі будуць аказвацца карыстальнікам па тарыфах "Белтэлекама", - сказаў Эдуард Белакурскі.

Паводле яго слоў, гэта важны для горада праект, які накіраваны на ўдасканаленне турыстычнай інфраструктуры, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для мінчан і гасцей у сферы мабільнага Інтэрнэту.

Таксама ў сталіцы плануецца больш актыўна развіваць тэлекамунікацыйныя тэхналогіі ў сферах адукацыі, аховы зароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео