BE RU EN
rss facebook twitter

Факт арышту ксяндза Ўладзіслава Лазара пацвердзілі ў Рыма-каталіцкім касцёле

29.07.2013
Факт арышту ксяндза Ўладзіслава Лазара пацвердзілі ў Рыма-каталіцкім касцёле
Айцец Уладзіслаў Лазар. Фота: catholic.by
У мінскай курыі Рыма-каталіцкага касцёла ведаюць пра факт арышту пробашча парафіі ў Барысаве ксяндза Ўладзіслава Лазара, аднак адмаўляюцца ад больш падрабязных каментароў.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў часовы выканаўца абавязкаў прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі айцец Юрый Санько: «Мы ведаем пра гэты факт, але не маем дакладнай інфармацыі, за што ён затрыманы. Чакаем, калі з’явяцца на гэты конт афіцыйныя паведамленні».

Юрый Санько зазначыў, што гэтая справа знаходзіцца ў руках дзяржаўных органаў, у прыватнасці, ёю займаецца нунцыятура (амбасада Ватыкану).

Разважаць на тэму, ці звязана затрыманьне ксяндза Ўладзіслава Лазара з агучаным у мінулую пятніцу Аляксандрам Лукашэнкам шпіёнскім скандалам, Юрый Санько адмовіўся, спаслаўшыся на той самы недахоп афіцыйнай інфармацыі.

Раней стала вядома, што каля месяца таму быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ ксёндз Уладзіслаў Лазар, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве.

У мінулую пятніцу Аляксандр Лукашэнка заявіў пра затрыманне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы:

«Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які служыў у спецслужбах і які праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы быў звязаны з замежнымі дзяржавамі».

Лукашэнка адзначыў журналістам, што гэты чалавек «не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео