BE RU EN
rss facebook twitter

У Глыбоцкім раёне журналіста не пусцілі на сход жыхароў па пытанні забароны свінагадоўлі

28.07.2013
У Глыбоцкім раёне журналіста не пусцілі на сход жыхароў па пытанні забароны свінагадоўлі
У вёсцы Дзеркаўшчына сёння раніцай адбыўся сход жыхароў , на якім разглядалася пытанне аб забароне гадаваць свіней у 5-кіламетровай зоне ад свінакомплексу “Маліноўшчына”.

Як перадае “Еўрарадыё”, калі журналіст Зміцер Лупач зайшоў у залу, кіраўнік раёна Алег Морхат звярнўся да намесніка начальніка міліцыі Глыбоцкага раёна Віктара Адамовіча: “Дзе ўчастковы? Чаму яго прапусціў? Сёння ж звольніць яго з працы. Ён (Зміцер) тут не мясцовы жыхар, і няма чаго яму тут рабіць. А раптам у яго аўтамат, і ён тут нас пастраляе”.

Сход доўжыўся дзве гадзіны. На ім прысутнічалі кіраўнік раёна, прадстаўнікі раённай ветслужбы, аховы прыроды, кіраўніцтва сельсавета і мясцовай гаспадаркі. Яны заклікалі жыхароў вёсак, якія ўваходзяць у 5-кіламетровую зону, прыбраць з прыватных гаспадарак усіх свіней. Хто гэтага не зробіць, то да такіх, па словах Алега Морхата, “будуць прынятыя меры, будзе падключаны РАУС”.

Некаторыя людзі абураліся, што на гэта няма ніякай афіцыйнай паперы, і што яны рэзаць свіней не будуць.

Журналіст Зміцер Лупач з’яўляецца жыхаром вёскі Завараты, якая знаходзіцца ў 6 кіламетрах ад Дзеркаўшчыны. Перад гэтым старшыня сельсавета Яўген Татун заклікаў прыняць удзел у сходзе і жыхароў навакольных вёсак.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео