BE RU EN
rss facebook twitter

Па факце ДТЗ у Аршанскім раёне ўзбуджана крымінальная справа

28.07.2013
Па факце ДТЗ у Аршанскім раёне ўзбуджана крымінальная справа
Фота: 112.by
Паводле дадзеных на сярэдзіну дня 28 ліпеня, колькасць ахвяраў дарожна-транспартнага здарэння ў Аршанскім раёне вырасла да дзевяці чалавек. Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, справа распачата ўпраўленнем СК па Віцебскай вобласці на падставе ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).

Нагадаем, ДТЗ адбылося 28 ліпеня ў 7.20 на роўным, з добрым аглядам па абодва бакі ўчастку дарогі Санкт-Пецярбург — Адэса. Адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў "Опель Амега" расійскай рэгістрацыі і "Мерседэс Спрынтар" на ўкраінскіх нумарах.

На месцы ДТЗ загінулі вадзіцель і чатыры пасажыры "Опель Амега", а таксама трое пасажыраў у "Мерседэсе Спрынтары", астатнія пацярпелыя шпіталяваныя.

Як сказала Юлія Ганчарова, на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, у тым ліку найбольш дасведчаныя следчыя і крыміналісты цэнтральнага апарата СК. Тут жа знаходзіцца старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў і адзін з яго намеснікаў.

Выняты відэазапіс з відэарэгістратара аднаго з аўтамабіляў, які рухаўся за "Мерседэсам", дзе паказаны момант сутыкнення, устаноўлены нумары машын, у якіх могуць быць сведкі ДТЗ.

Папярэдне ўстаноўленыя асобы ўсіх загінулых у дарожна-транспартным здарэнні ў Аршанскім раёне. Са знойдзеных дакументаў вынікае, што ў легкавой аўтамашыне загінулі чацвёра грамадзянін Узбекістана і адзін грамадзянін Азербайджана, у мікрааўтобусе — чацвёра грамадзянін Украіны. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео