BE RU EN
rss facebook twitter

Вішнёвы фэст без вішань (фота)

27.07.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Вішнёвы фэст без вішань (фота)
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Прырода падманула чаканні арганізатараў першага Вішнёвага фэсту ў Глыбокім - дзякуючы спякотнаму чэрвеню ўраджай вішань быў абабраны за тыдзень да свята.

Фестываль "гудзеў і бурліў", як піша мясцовая прэса, увесь тыдзень ад 21 ліпеня. Але "гудзеў і бурліў" - гэта, пэўна, занадта. Хутчэй неяк сумнавата йшоў са дня ў дзень - з абавязковымі конкурсамі прыгажосці, паказам фільмаў і анімацыі на "вішнёвую" тэматыку (абы ў назве стужкі было штосьці пра вішню), кулінарнымі выставамі, спартыўнымі спаборніцтвамі etc. Цэлы год чакалася нешта грандыёзнае, кшталту мінулагодняга Дня беларускага пісьменства, калі Глыбокае здзівіла беларусаў алеяй помнікаў, у якой паўсталі і канструктар самалётаў Сухі, і легенда БНР Ластоўскі, і адраджэнец іўрыту Бен-Іегуда. Тут жа атрымаўся нейкі вінегрэт з сарамлівых хуткіх узгадак пра пачынальніка славутай глыбоцкай вішні Баляслава Лапыра, конкурсаў самадзейнасці, савецкіх штампаў. І ўсё гэта было запраўлена расейскай мовай, што неяк было не зусім дарэчы, улічваючы апантанасць Лапыра не толькі вішнямі, але і беларушчынай.



Што да Лапыра, то, як кажуць мясцовыя патрыёты, добра, што яго ўвогуле згадалі - Баляслаў Лапыр, змагар за беларушчыну ў міжваеннай Рэчы Паспалітай, быў у грамадзянскай адміністрацыі Глыбокага падчас апошняй вайны. Кажуць, што займаўся беларушчынай і пры немцах, магчыма, стаўшы адным з тых, хто ўскосна выхаваў будучых сябраў СБП у Глыбокім і Паставах канца саракавых. Больш падрабязна пра персону Баляслава Лапыра можна пачытаць тут.



Вяртаючыся да фэсту, трэба зазначыць нейкую разгубленасць саміх удзельнікаў ды арганізатараў. Маўляў, вось цікава - чаму ж так сумна? Ну і неяк не хапала саміх вішань, бо надзвычай спякотны чэрвень прыспешыў ураджай, што не магло не ўнесці нейкую ноту абсурду - фэст вішнёвы, але ж дзе вішні?! Вішнёвым апафеозам асабіста для аўтара гэтай замалёўкі стала песня Анжалікі Варум "Зімняя вішня", бо калі цягам некалькіх гадзін яе чуеш дзясяткі разоў, вішань неяк ужо і не хочацца. А калі крыху пазней яе пачынаюць выконваць нажыва аматары сцэны, то пачынаеш пакрысе вар'яцець. Мясцоваму дыджэю хацелася падараваць дыск (улічваючы апантанасць горада ўсім "вішнёвым) хоць з нейкімі іншаземнымі песнямі пра cherry - ад Ray Charles і J.J.Cale да  Amy Winehouse, Goldfrapp і Air.



"Помнік харошы", - далікатна дзяліліся глыбачане меркаваннем пра новастворанае свята, абмінаючы сем дзён конкурсаў ды спеваў. Помнік сапраўды нічога сабе, і каналізацыйныя люкі добра глядзеліся - на іх намалявалі вішні, рыбак, не хворых на чуму парсючкоў і інш. Што віной мазаічным нейкім адчуванням ад свята? Магчыма, не хапіла грошай на ўсё задуманае - такую версію высоўвалі суразмоўцы; магчыма, кантрасты надвор'я - то дождж, то вецер, то навальніца, то душная спякота. Магчыма таму, што ўпершыню. Таму лепш спадзявацца, што Вішнёвы фэст пройдзе пэўную абкатку і мо сапраўды стане брэндам Глыбокага, далучыўшыся да згушчонага малака, самалета СУ на ўездзе, дываноў і карцін дзівака Язэпа Драздовіча, віленскага барока і кляштара, каторы турма. Для тых, хто хоча паслядоўна адсачыць усе дні свята, раім зрабіць гэта на мясцовым сайце westki.info. І спадзяемся, што наступным разам вішні будзе досыць, бо ўжо ж падрасце сад з паўтары тысячамі вішнёвых дрэваў, што разбілі ўвесну гэтага года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео