BE RU EN
rss facebook twitter

У войску маладафронтаўцу Міхасю Мускаму далі 7 сутак гаўптвахты

25.07.2013
У войску маладафронтаўцу Міхасю Мускаму далі 7 сутак гаўптвахты
Міхась Мускі. Фота: mfront.net
Актывіст “маладога фротну” Міхась Мускі, які праходзіць службу ў войску, атрымаў 7 сутак гаўптвахты нібыта “за невыкананне загада”.

Пра гэта паплечнікі Мускага даведаліся, патэлефанаваўшы ў гарнізонную турму, перадае “Еўрарадыё”.

Міхася Мускага а 9 гадзіне ранку 25 ліпеня на машыне звезлі з вайсковай часткі пад Асіповічамі ў Мінск. Сябру зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронта” ў свой час забралі ў войска проста з “сутак” на Акрэсціна, але прысягі ён так прынцыпова і не прыняў.

Паводле словаў паплечнікаў Міхася, іншым салдатам абвесцілі, што Мускага пакараюць “за арганізацыю галадоўкі і распаўсюд пра яе інфармацыі ў СМІ”. Таксама нібыта страшылі, што на Мускага завядуць крымінальную справу. Па непацверджанай інфармацыі, напярэдадні ў вайсковай частцы пабывала камісія з Міністэрства абароны.

Некалькі дзён таму ў СМІ прайшла інфармацыя, што ў вайсковай частцы пад Асіповічамі галадае каля 10 салдат, пратэстуючы супраць “нестатутных стасункаў”. Аднак афіцыйна гэтыя звесткі пацверджаныя не былі. Хоць пакаранне Мускага ўскосна можа сведчыць, што такі факт сапраўды меў месца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео