BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску ўпершыню прайшоў Дзень культуры народаў ВКЛ (фота)

25.07.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
У Мінску ўпершыню прайшоў Дзень культуры народаў ВКЛ (фота)
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Дождж не зашкодзіў выдатнаму канцэрту камандаў з чатырох краін - Беларусі, Літвы, Польшчы ды Ўкраіны.

Фэст "Дзень культуры народаў Вялікага княства Літоўскага" стаў, здаецца, першым этапам таго грандыёзнага праекту, пра які яшчэ ў маі гэтага году крыху распавёў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" дырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Уладзімір Пракапцоў. Тады ў Мінску адкрылася выстава "Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага княства Літоўскага", якая аб'яднала экспанаты Львоўскага гістарычнага музею, Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў і Валынскага краязнаўчага музею ў Луцку. Да экспазіцыі далучыліся і 12 партрэтаў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музею Беларусі.

Адкрываючы імпрэзу ўвечары серады, Уладзімір Пракапцоў  нагадаў, што агульная гісторыя ВКЛ звязвае чатыры народы - жыхароў Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.

- Таму мы вырашылі сёння распачаць у межах нашага выставачнага праекту і такую акцыю. Я спадзяюся, мы далучымся да той нашай агульнай гісторыі і культуры, якія нас звязваюць. Думаю, што мы і надалей будзем сумесна ладзіць такія культурныя акцыі. І, канешне, нам вельмі важна далучыць да гэтага нашу моладзь.



Нягледзячы на дождж, які распачынаўся з кожным новым выступам (хіба толькі "Палацу" ўдалося адыграць без асаблівых капрызаў надвор'я) і вечар будняга дня, народу сабралася даволі багата. І ўнутраны дворык Нацмузею выдатна падыходзіць дзеля такіх вось камерных канцэртаў, толькі сцэна можа і занадта далёка ад гледачоў. Але, разам з тым, ніхто і не перашкаджаў падыходзіць бліжэй. Сярод публікі быў заўважаны былы кандыдат на прэзідэнта краіны, паэт Уладзімір Някляеў, які паведаміў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі", што засумаваў па культурніцкіх імпрэзах, якія праходзяць звычайна ўвечары, а па вечарах Някляеў быў абавязаны па рашэнню суда быць дома.

- Зараз я вольны ад гэтага абавязку, таму з задавальненнем прыйшоў сюды. А што да спадчыны ВКЛ, то, думаю, супольныя справы ў нашых народаў будуць і надалей. У нас быў свой асаблівы шлях, што і адрознівала ВКЛ як ад суседзяў з Усходу, так і с Захаду.

Распачаўся канцэрт выступам літоўскага праекту з багатай гісторыяй (ажно ад 1991 году) Aiste Smilgeviciute & SKYLE. Цікавы жаночы вакал, фолк, рок, арт, тэксты на літоўскай, прускай мовах і нават жамойцкім дыялекце літоўскай. Нездарма гурт у 2012-м атрымаў адмысловую ўзнагароду з рук прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ.



Пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус распавёў публіцы, што амбасада Літвы была "радая стаць часткай гэтага праекту".

- Вялікае княства Літоўскае... Мяркую, што слова "вялікае" абазначае не толькі гісторыю ды геаграфію, але і наш вялікі дух. Зусім нядаўна ў Мінску прайшла вечарына Magnus Ducatus Poesis ("Вялікае Княства Паэзіі"), дзе сустрэліся літоўскія і беларускія паэты. Сёння - музыкі. Вялікае княства Літоўскае - яно з намі, не толькі ў падручніках гісторыі, яно жыве, дыхае, спявае.

Сапраўдны фурор на фэсце зрабілі Volosi з Польшчы - струнны квінтэт, які ўжо скарыў Еўропу сваім віртуозным выкананнем, шалёным рухам на сцэне і нават мімікай выканаўцаў. Палякі некалькі разоў збіраліся сыходзіць са сцэны, але ж гледачы апладысментамі ў каторы раз выклікалі іх на біс.



Пасля Volosi "ГЫЧ Аркестру" з Львову прыйшлося цяжкавата, але іх "далікатнае выкананне экстравагантнай музыкі" праз пэўны час знайшло сваіх прыхільнікаў сярод наведвальнікаў дворыка Нацмузею.



Закрываў імпрэзу - ўжо ў цемры - беларускі хэдлайнер "Палац". Алег Хаменка, лідэр ужо без нацяжкі культавага гурта, распавёў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі", што адчуў "абсалютную падрыхтаванасць публікі" да першага Дня культуры народаў ВКЛ.



- Хаця, з іншага боку, крыху элітарным мерапрыемствам стала гэтая імпрэза, бо не кожны ў Менску і ведае, дзе там той Нацыянальны мастацкі музей. Таму вось толькі такія хібы - крыху падвяло надвор'е ды змушаная элітарнасць ці камернасць фэсту, - рэзюмаваў Алег Хаменка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео