BE RU EN
rss facebook twitter

Дэлегаты VI з'езда беларусаў свету заклікалі дзяржаву вызваліць палітзняволеных

24.07.2013
Дэлегаты VI з'езда беларусаў свету заклікалі дзяржаву вызваліць палітзняволеных
Пра гэта гаворыцца ў прынятай сёння на з'ездзе калектыўнай заяве "Аб акце добрай волі".

Дакумент выклікаў пратэст з боку групы дэлегатаў, пераважна з Украіны, якія аргументавалі сваю пазіцыю тым, што "гэта — унутраная справа Рэспублікі Беларусь". Пытанне выклікала бурнае абмеркаванне, аднак толькі восем чалавек выказалася за зняцце гэтай заявы з парадку дня.

Былы кіраўнік Вярхоўнага савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч прапанаваў, акрамя вызвалення палітзняволеных, запатрабаваць яшчэ іх поўнай рэабілітацыі, а таксама згадаць у заяве тых палітэмігрантаў, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь, баючыся за сваё жыццё і свабоду. Аднак абедзве гэтыя папраўкі не былі ўнесеныя ў выніковы тэкст, паведамляе БелаПАН.

У заяве гаворыцца, што клопат грамадзян пра будучыню сваёй краіны — гэта нармальная з'ява, якая заслугоўвае пашаны і павагі. "Натуральным з'яўляецца тое, што не ўсе людзі аднолькава ацэньваюць розныя дзеянні ўлады, найперш тыя, якія датычацца пытанняў унутранай і замежнай палітыкі, перспектыў захавання незалежнасці краіны", — адзначаецца ў дакуменце.

Яго аўтары падкрэсліваюць: "Моцная ўлада, упэўненая ў сваёй слушнасці, вядзе дыялог са сваімі палітычнымі апанентамі".

"На жаль, у Беларусі і сёння ёсць людзі, пазбаўленыя свабоды за свае палітычныя перакананні, якія не супадаюць з афіцыйным меркаваннем, і не маюць магчымасці ўдзельнічаць у такім дыялогу", — адзначылі аўтары заявы, дадаўшы, што міжнародная супольнасць называе такіх людзей палітычнымі зняволенымі.

"У пабудове моцнай незалежнай Беларусі вельмі важнымі з'яўляюцца адзінства нацыі, разуменне ўсімі грамадзянамі каштоўнасцяў дэмакратыі і суверэнітэту,
— сказана ў прынятым дакуменце. —  Улада павінна аб'ядноўваць людзей, быць справядлівай і добразычлівай да ўсіх грамадзян краіны незалежна ад іх палітычных поглядаў. Жорсткасць не стварае, а разбурае".

"Мы заклікаем улады Беларусі зрабіць акт добрай волі і вызваліць з месцаў зняволення людзей, якія знаходзяцца там у пакаранне за свае палітычныя перакананні. Мы ўпэўненыя, што такія дзеянні кіраўніцтва краіны будуць пазітыўна ацэненыя народам Беларусі і міжнароднай супольнасцю", — рэзюмавалі аўтары заявы.

Паводле даных праваабаронцаў, у Беларусі налічваецца як мінимум 10 палітзняволеных. Самыя вядомыя сярод іх — экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, апазіцыйныя палітыкі Павел Севярынец і Зміцер Дашкевіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео