BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску распачаў працу чарговы з’езд беларусаў свету

23.07.2013
У Мінску распачаў працу чарговы з’езд беларусаў свету
У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры распачаўся VI з'езд беларусаў свету, асноўнай тэмай якога будзе стан беларускай нацыі ва ўмовах глабалізацыі.

Двухдзённы з'езд арганізаваны міжнародным грамадскім аб'яднаннем "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", піша БелаПАН. На яго з'ехаліся прыкладна 300 дэлегатаў, якія прадстаўляюць беларускія дыяспары з 20 замежных краін.

Як лічаць арганізатары, тэма выклікаў і магчымасцяў, якія стаяць перад беларускай нацыяй у сучасным свеце, абумоўлена працэсамі, "калі назіраецца ўзмацненне працэсаў глабалізацыі".

"Узаемазалежнасць і ўзаемныя ўплывы розных культур спараджаюць новае аблічча свету, светапогляд яго жыхароў і новыя магчымасці. Тым часам, калі міграцыйныя працэсы становяцца ўсё больш актыўнымі, усё больш павялічваецца значэнне нацыянальных дыяспар", — адзначаецца ў прэс-рэлізе пра з'езд.

"У той жа час у новых умовах беларускія дыяспары сутыкаюцца і з праблемамі размывання нацыянальнай ідэнтычнасці, касмапалітызму значнай часткі новых эмігрантаў, памяншэння цікавасці да нацыянальнай дзейнасці сярод моладзі", — адзначаюць актывісты "Бацькаўшчыны".

На з'езд запрошаны міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, рэлігійных арганізацый і таварыстваў. Запланавана сустрэча дэлегатаў з прадстаўніцтвамі дзяржаўных ведамстваў па пытаннях працы з беларусамі замежжа.

У межах з'езда будуць працаваць тры тэматычныя секцыі: па пытаннях, што датычацца магчымасцяў унутраных сіл Беларусі і дыяспары па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці, культурнай спадчыны беларускага замежжа, супрацоўніцтва "новай" і "старой" іміграцыі на карысць нацыянальнага развіцця.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео