BE RU EN
rss facebook twitter

Праваабаронцы рыхтуюцца да акцый салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

22.07.2013
Праваабаронцы рыхтуюцца да акцый салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Больш за 15 заявак на правядзенне пікетаў ды іншых масавых мерапрыемстваў 4 жніўня пададзена грамадскімі дзеячамі і праваабаронцамі.

Менавіта ў гэты дзень, 4 жніўня 2011 года, пад арыштам апынуўся Алесь Бяляцкі, адзін з вядучых праваабаронцаў Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека.

15 ліпеня ў Гомельскі гарвыканкам пададзеная калектыўная заяўка на правядзенне 4 жніўня ў абласным цэнтры вулічнага шэсця ў падтрымку палітычна зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Арганізатарамі выступілі грамадскі дзеяч, народны экс-дэпутат, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета СССР Юры Варонежцаў, а таксама калегі палітвязня - Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны.

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў заяўку на пікет 4 жніўня. Па ягоных словах, пікет будзе прысвечаны другой гадавіне арышту Алеся Бяляцкага. Праваабаронца лічыць арышт і асуджэнне Бяляцкага абсалютна незаконнымі, пра што і хоча распавесці грамадзянам падчас пікету. Сваім пікетам ён таксама хоча прыцягнуць увагу да ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Праваабаронца з Рэчыцы Валерый Пуціцкі паведаміў, што адзіным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў гарвыканкам вызначыў пляцоўку на ўскрайку парку Перамогі, дзе звычайна бязлюдна і таму у сваёй заяўцы на пікет Пуціцкі разам з мясцовымі актывістамі абралі іншае месца ў цэнтры горада.

Пікеты заяўленыя таксама ў Гародні, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Жодзіна, Бярозе  і многіх іншых гарадах Беларусі, паведамляе "Вясна".

Паводле праваабаронцы “Вясны” Змітра Салаўёва, такім чынам грамадзянская супольнасць Беларусі збіраецца выказаць салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі з-за сваіх грамадска-палітычных перакананняў.

“Зразумела, - адзначае Салаўёў, - спадзяванняў на тое, што гэтыя акцыі будуць дазволеныя, небагата. Аднак у любым выпадку праваабаронцыі і актывісты знойдуць магчымасць годна адзначыць гэты дзень. Магчымасцяў тут багата. У выпадку адмоваў у правядзенні заяўленых акцый, усе яны будуць абскарджаны ў судовым парадку”.

Нагадаем, што ў мінулым годзе заяўнікі акцый таксама абскарджвалі адмовы ў правядзенні пікетаў мясцовымі ўладамі, расцэньваючы гэта як  парушэнне права на свабоду мірных сходаў, гарантаванае Канстытуцыяй Беларусі.  Некаторыя скаргі былі прынятыя да разгляду Камітэтам па правах чалавека ААН.

Праваабаронцы заклікаюць праявіць салідарнасць з тымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага ціску і пераследу і далучыцць свае патрабаванні аб вызваленні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязняў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео