BE RU EN
rss facebook twitter

Паўлу Севярынцу далі трохдзённы адпачынак

21.07.2013
Паўлу Севярынцу далі трохдзённы адпачынак
Личности
Чарговы трохдзённы адпачынак атрымаў сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Павел Севярынец, які адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.

Увечары 20 ліпеня маці палітыка Таццяна Севярынец паведаміла БелаПАН, што Павел знаходзіцца ў дарозе да Віцебска, дзе жывуць Севярынцы. Дарога займае прыкладна восем гадзін. "Але гэта — калі ехаць прамым цягніком, калі з перасадкамі, то больш", — дадала Таццяна.

Такім чынам, прыблізна паўтара сутак з трох адпушчаных Севярынцу зойме дарога дадому і назад.

Апошнім разам кароткатэрміновы адпачынак, таксама трохдзённы, асуджанаму палітыку давалі на Вялікдзень, у маі.

Павел Севярынец асуджаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў ён кіраваў выбарчым штабам кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ад аргкамітэта БХД Віталя Рымашэўскага. 16 мая 2011 года суд Заводскага раёна Мінска прыгаварыў яго да трох гадоў абмежавання волі на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). 26 ліпеня 2012 года Севярынцу было адмоўлена ў амністыі.

Да завяршэння тэрміну пакарання палітыку застаецца тры месяцы — ён заканчваецца 19 кастрычніка. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Паўла Севярынца палітычным зняволеным. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео