BE RU EN
rss facebook twitter

Пра падставы крытыкі сацыялагічных даследванняў

19.07.2013 Таццяна Вадалажская, метадолаг, кандыдат сацыялагічных навук, ЕўраБеларусь
Пра падставы крытыкі сацыялагічных даследванняў
Свой взгляд
Прывід “нячэснага сацыёлага” раз пораз з’яўляецца ў публічнай прасторы і ўсе з натхненнем кідаюцца абмяркоўваць “здрады” ды “паслугі”, магчымасць і немагчымасць апытанняў і г.д.

 Пры гэтым змест большасці аргументаў знаходзіцца не толькі па-за межамі навуковай логікі, але і ўвогуле за межамі ўсялякай логікі і проста здаровага сэнсу. Для нармальнай крытыкі варта пазначыць тое, на што сапраўды можна было б глядзець як на падставы для сумневу ў дадзеных, а таксама для іх праверкі:

1.Вынікі сацыялагічнага даследвання выклікаюць сумнеў, калі дадзеныя аднаго даследчага цэнтру (даследчыка) рэзка разыходзяцца з дадзенымі, атрыманымі у той жа час і па аналагічных пытаннях з дадзенымі іншага даследчыка, ці даследчага цэнтру. Сітуацыя разыходжання, якая выходзіць за межы памылкі (3-5%), можа стаць падставай для больш грунтоўнага параўнання і разбору. Пры гэткім разборы, перш за ўсё аналізаваць трэба інструменты замераў: генеральную сукупнасць, фармаванне выбаркі і параметры рэпрэзентатыўнасці і, зразумела, дакладныя фармулёўкі пытанняў і фарматы адказаў. Калі такі аналіз не дае адэкватных тлумачэнняў разыходжанняў, можна пачынаць шукаць прычыны ў выкананні даследавання – якасці апытання, апрацоўкі дадзеных і т.д.. Тут ёсць свае метады і для іх выканання трэба мець доступ калі не да самой арганізацыйнай структуры, то хаця б да поўнай базы дадзеных.

Галоўная праблема палягае у тым, што мы фактычна не маем паралельных дадзеных розных цэнтраў, якія б маглі быць параўнаныя. Мы не маем таксама нормы узаемнай прафесійнай крытыкі і працэдураў кантролю якасці з боку самой сацыялагічнай супольнасці. Той стан, у якім знаходзяцца сёння сацыялагічныя апытанні ў Беларусі, фактычна не дазваляе скарыстаць разыходжанні ў дадзеных як падставу для праверкі якасці даследвання.

2. Падставай для крытычнага стаўлення можа быць рэзкая змена ў лічбах у параўнанні з папярэднімі аналагічнымі даследаваннямі, калі гэтыя змены не маюць аргументаванага тлумачэння. Тлумачэнне можа апеляваць да шырокага спектру прычынаў: сур’езных зменаў у сацыяльнай, палітычнай ці культурнай сітуацыі, што даследуецца; часу апытання адносна нейкіх важных падзеяў, што змяняюць успрыняцце пытанняў і адказы; змены фармулёвак у пытаннях ці нават у архітэктуры апытальніка. Калі ўсе гэтыя фактары не працуюць і не тлумачаць рэзкія змены, тады, як кажуць, гл. п.1. – праверка якасці выканання і апрацоўкі.

3. Апроч відавочных эмпірычных падставаў, сумневы ў якасці даследавання могуць грунтавацца на практычным падмурку. Тут зразумела, усё больш цмяна і тонка. Але, менавіта на гэта, падаецца, звычайна абапіраюцца палітыкі, калі “не пагаджаюцца” з вынікамі даследаванняў. У іх практычнай палітычнай дзейнасці грамадства выглядае зусім інакш, чым у апісаннях сацыёлагаў. Зразумела, што сацыёлагі не ўладальнікі ісціны і могуць памыляцца, хаця б у тым, праз якія індыкатары (пытанні) фіксуюцца масавыя ўяўленні, настроі і ўстаноўкі. Але для “крытыкі практыкай” патрэбны нейкія асэнсаваныя аргументы. Вось пелевенскі Чапаеў адчуваў “эманацыі” народу і праз іх знаходзіў патрэбныя словы (гл. В. Пелевін “Чапаеў і Пустата”). Крытэрам жа правільнага адчування, тут з’яўляўся водгук народных масаў на гэтыя словы. Тобок, калі палітык па-іншаму, чым навукоўцы, “адчувае і разумее сітуацыю і народ” і на гэтым разуменні будуе сваю стратэгію дзеянняў, то доказам адэкватнасці яго разумення будуць не метадычныя тонкасці, а поспех у рэалізацыі гэтай стратэгіі, поспех у палітычнай дзейнасці. Калі гэта ёсць, і насуперак усім сацыялагічным апісанням у грамадстве адбываецца нешта такое, што цалкам выпадае з “трэндаў”, то трэба пераглядаць і тэорыю, і метадалогію, і методыку і магчыма этыку даследчыка. І такія выпадкі ў гісторыі сацыялогіі былі і яны вядомыя.

Тут я пакіну аналіз адэкватнасці “практычных ведаў” беларускіх палітыкаў чытачам, і адзначу наступнае: на жаль у большасці выпадкаў з беларускімі сацыялагічнымі апытаннямі пазначаныя падставы для крытыкі не працуюць. Гэта не значыць, што даслеванні не маюць памылак, гэта не даказвае “чэснасць” сацыёлагаў, гэта нават не сведчыць пра адэкватнасць адлюстравання беларускага грамадства. Гэта сведчыць толькі пра тое, што для абрунтаванай крытыкі патрэбныя падставы. А пакуль іх няма, было б варта паглядзець на самі дадзеныя і можа прыняць іх да ўвагі, хаця б як версію беларускага грамадства. Можа паспрабаваць выкарыстаць іх па прызначэнню, тобок скарэктаваць свае дзеянні. Ну так, хаця б для разнастайнасці…

P.S. Што тычыцца аргумента “у нашым грамадстве ніякая сацыялогія-апытанні немагчымая”, то скажу вам так: ЛЮБОЕ, і яшчэ раз падкрэлю - ЛЮБОЕ (лінейкай, шалямі, апытанкай) вымярэнне нясе ў сабе ўмовы самаго вымярэння. І чым складаней яно, тым больш папярэдніх умоваў і асаблівасцяў, якія трэба мець на ўвазе і не забывацца пра іх, перад тым як пачынаць ітэрпрэтацыю і рабіць высновы. Найбольшая частка памылак робіцца як раз там, дзе мы надаем атрыманым лічбам свой сэнс, выдумляем і абагульняем і дадумаваем тое, чаго ў пытаннях не было.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео